У інтэрв’ю DW Беларусь лідарка патлумачыла, чаму «Адзіны дзень галасавання» з’яўляецца толькі імітацыяй выбараў:
«У Беларусі палітычнае поле зачышчанае. Лідары палітычных партыяў – у турмах, няма свабодных медыя, усе НДА ліквідаваныя. Так званыя «выбары» патрэбныя толькі для самога Лукашэнкі – каб легітымізаваць сябе ў вачах ягонага бліжэйшага атачэння. Гэта не тое, дзеля чаго людзі павінныя ахвяраваць жыццямі ці свабодай».