• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – беларусам: «Тое, што прапануе нам рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ»

    24 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка – пра «выбары», якія рэжым прызначыў на 2024 год:

    «Паважаныя беларусы!

    Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. 

    Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці. 

    Пад відам дэмакратычнага працэсу, дыктатар спрабуе ўмацаваць ўладу, за якую ён так старанна трымаецца «пасінелымі пальцамі».

    Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю.  Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і ваенных. 

    Дыктатар баіцца, што нешта зноў можа пайсці не па плане, як гэта было ў 2020-м. 

    Ён баіцца любой канкурэнцыі. Каб усё прайшло стэрыльна і ціха, рэжым ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў ў турмы. Любая палітычная актыўнасць крыміналізаваная. 

    Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Кожны дзень людзей арыштоўваюць, катуюць. Любое іншадумства прызнаецца экстрэмізмам. Пра якое свабоднае волевыяўленне можа ісці гаворка ў такіх умовах?

    Яны хочуць, каб беларусы маўчалі. Маўчалі і баяліся. Але рэжым памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды.

    Дарагія сябры!

    Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць. Пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах. Распаўсюджвайце праўдзівую інфармацыю. У рэшце рэшт, падтрымлівайце адно аднаго. 

    Толькі супольнымі намаганнямі мы зможам адбудаваць краіну, дзе закон шануецца, голас кожнага ўлічваецца, а ўлада змяняецца».