• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам»

    02 кастрычніка, 2023

    Беларуская лідарка падчас выступу ў Каардынацыйнай Радзе акрэсліла 7 прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час:

    1) Візуалізацыя новай Беларусі. Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці. Таксама ў нас ужо гатовы праект Канцэпцыі пераходнага перыяду. У бліжэйшыя тыдні мы яго вынесем на абмеркаванне і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай радзе.

    2) Падтрымка рэпрэсаваных. Збор сродкаў для іх падтрымкі павінен весціся пастаянна. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой.

    3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці. Мы як ніколі блізкія да таго, што будзе выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Каласальную працу зрабіў Павел Латушка і ўся каманда НАУ. Мы будзем дабівацца адкрыцця справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у Міжнародным крымінальным судзе і Міжнародным судзе ААН.

    4) Дапамога беларусам у выгнанні. Мы дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства і не ўводзілі візавыя і іншыя баны. І вядома, рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт. Пашпарт павінен атрымаць рэальнае міжнароднае прызнанне.

    5) Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Трэба папулярызаваць беларускую мову, ствараць больш беларускага анлайн-кантэнту. Адкрываць беларускія школы за мяжой і запускаць праекты дыстанцыйнай адукацыі для тых, хто ў Беларусі.

    6) Інфармацыйна-асветніцкая праца. Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе – ствараць каналы для распаўсюду праўдзівай інфармацыі. Наладжваць супрацу з незалежнымі медыямі і блогерамі.

    7) Абарона незалежнасці Беларусі. Мы будзем дабівацца вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Створым міжнародную кааліцыю ў абарону беларускай незалежнасці. І ўжо працуем над тым, каб арганізаваць слуханні па сітуацыі ў нашай краіне ў Радзе бяспекі ААН.