У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Таццяна Шчытцова расказвае, чым займалася яна і яе каманда ў 2022 годзе. Еўракамісія выдзеліла два гранты на падтрымку школьнага і акадэмічнага напрамкаў. Дзякуючы гэтаму будуць падтрыманыя адукацыйныя анлайн-ініцыятывы, рэпрэсаваныя настаўнікі змогуць атрымаць працу, а навукоўцы – стажыроўку. Таксама быў запушчаны рэгулярны дайджэст навінаў адукацыі АСВЕТА. Усе дасягненні каманды ў сферы адукацыі – у гэтым справаздачным відэа.