Коратка – пра галоўныя праблемы, якія Офіс намагаецца вырашыць:
- Замарожаныя банкаўскія рахункі беларусаў. Кавалеўскі правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Нацбанка Украіны, дзе ўзняў гэтае пытанне. Цэлая група беларусаў ужо вызваленая ад абмежаванняў і можа карыстацца сваімі рахункамі. Праблема яшчэ не вырашаная цалкам, але ёсць пэўны прагрэс.
- Немагчымасць працягнуць ВНЖ ва Украіне. Сёння Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніком камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Нардэп паабяцаў задзейнічаць розныя механізмы, каб вырашыць гэтую праблему. Праблема складаная, але з боку заканадаўцаў і выканаўчай улады ёсць жаданне вырашыць праблему.
- Лукашэнка адказны за гэтую вайну. Кавалеўскі абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўлады ролю Лукашэнкі ў вайне і як вывесці гэта на публічны ўзровень. Лукашэнка не можа быць аніякай альтэрнатывай для ўкраінскай улады пасля сканчэння вайны.