Растлумачце знаёмым, што вайна – гэта вельмі дорага: і для яе ўдзельнікаў, і для іх суседзяў. Рэжым не плаціць за гэтую вайну са сваёй кішэні. «Вучэнні», перавозкі і многае іншае аплачваюць падаткаплацельшчыкі. Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку.
Падатак на Лукашэнку – гэта калі пад санкцыі, з-за саўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі, трапляе і Беларусь. Падатак на Лукашэнку – гэта калі з паліцаў аптэк знікаюць многія лекі, а астатнія – даражэюць так, што нашыя пенсіянеры яшчэ радзей могуць іх сабе дазволіць.
Мы хочам, каб як мага больш нашых суайчыннікаў убачылі праўду, бо ўсе мы заслугоўваем жыць у мірнай, бяспечнай і свабоднай краіне.