• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская звярнулася да народа Украіны і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага

    03 сакавіка, 2022

    «Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт. Вашыя дзеянні – гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы, супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны.

    У атмасферы страха дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя. 900 чалавек было затрымана за два дні. Усе яны разумелі, на што ідуць.

    У Беларусі пачаўся Антываенны Рух.

    • Людзі ўнутры краіны выводзяць са строю шляхі падыходу ваеннай тэхнікі.
    • Беларусы замежжа збіраюцца да вас на фронт, дапамагаюць бежанцам і займаюцца пастаўкамі экіпіроўкі і медыкаментаў.
    • Беларусы Украіны ідуць у валанцёры, дапамагаюць тэрытарыяльнай абароне.
    • Беларускія маці пераконваюць вайскоўцаў не ісці на вайну – і ў іх пачынае атрымлівацца.
    • Беларусы фармуюць нацыянальны корпус з добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады Лукашэнкі Такіх беларусаў усё больш, і яны – вашыя саюзнікі. Цяпер і назаўсёды».

    Маніфест Руху – тут. Далучайцеся!

    #BELARUSwithUKRAINE