Сёння ў Беларусі колькасць палітвязняў перавысіла тысячу. Колькасць людзей, якія ўтрымліваюцца ў турмах па палітычных прычынах, яшчэ большая, таму што многія адмаўляюцца ад такога статусу. Святлана Ціханоўская ў гэтым відэа тлумачыць, як менавіта такая колькасць палітвязняў уплывае на якасць жыцця кожнага беларуса, нават калі ён імкнецца быць «па-за палітыкай».
Ціханоўская: «1000 палітвязняў – гэта не толькі 1000 сем'яў без кармільцаў, разбітыя сэрцы і зламаныя лёсы родных і блізкіх. 1000 палітвязняў – гэта прычына, па якой мноства краін адмовіліся супрацоўнічаць з Беларуссю, і мы губляем на гэтым вялізныя грошы. Вы бачыце наступствы гэтага ў крамах, калі кладзеце ў кошык масла, якое падаражэла ў два разы. Пакуль гэтыя людзі не на волі, вы таксама за гэта расплачваецеся. Гэта ў вас адбіраюць нармальнае жыццё».
Спасылка на сайт кампаніі «Перакрэслі рэферэндум»: https://bit.ly/xx2022-org
Праходзьце апытанне па «рэферэндуме» на платформе «Голас»:
- Тэлеграм: https://bit.ly/ref-golos-tg
- Вайбер: https://bit.ly/ref-golos-viber