• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  •    

    Палітычныя прыярытэты і каардынацыя дэмакратычных сіл

    Агульныя мэты патрабуюць узгодненых дзеянняў. Дэмакратычныя сілы каардынуюць сваю працу, размяркоўваюць адказнасць і аб’ядноўваюць намаганні дзеля незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

    Тут сабраныя пазіцыі пра палітычныя прыярытэты, прынцыпы ўзаемадзеяння і падрыхтоўку агульных рашэнняў. Матэрыялы ахопліваюць размеркаванне роляў паміж інстытутамі, распрацоўку стратэгіяў, абмен інфармацыяй, справаздачнасць, вырашэнне рознагалоссяў і каардынацыю дзеянняў пры павазе да разнастайнасці дэмакратычнага руху.

    Палітычная дэкларацыя дэмакратычных сілаў Беларусі

    Дэкларацыя КНБ-2023 фармулюе агульнае бачанне незалежнай дэмакратычнай Беларусі як нацыянальнай дзяржавы і будучага члена Еўрапейскага саюза. Сярод прыярытэтаў названыя спыненне саўдзелу ў вайне супраць Украіны, вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі, вызваленне палітвязняў, міжнароднае прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў, адказнасць вінаватых, падрыхтоўка рэформаў і кадраў. Дакумент таксама замацоўвае падтрымку ключавых інстытутаў і аб’яднанне вакол агульнай мэты.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Палітычная рэзалюцыя дэмакратычных сілаў Беларусі

    Рэзалюцыя КНБ-2025 пацвярджае агульныя мэты дэмакратычных сілаў — захаванне незалежнасці Беларусі, пераход да ўстойлівай дэмакратыі, спыненне рэпрэсіяў, вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў. Яна падтрымлівае нацыянальны дыялог, салідарнасць з Украінай, прыцягненне вінаватых да адказнасці і міжнародную дапамогу беларускаму грамадству. Асобна падкрэсліваецца неабходнасць каардынацыі пры павазе да разнастайнасці поглядаў і падрыхтоўкі рэформаў для будучых зменаў.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Пратакол узаемадзеяння паміж Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай Беларусі, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і Офісам Святланы Ціханоўскай

    Пратакол устанаўлівае правілы ўзаемадзеяння ключавых інстытутаў дэмакратычнага руху, размяркоўвае іх паўнамоцтвы і замацоўвае агульныя прынцыпы працы дзеля захавання незалежнасці Беларусі і пераходу да дэмакратыі. Ён прадугледжвае ўзгадненне стратэгічных рашэнняў, сумесную распрацоўку палітык, абмен інфармацыяй і публічную справаздачнасць. Асобна апісаны механізмы прадухілення дублявання функцыяў і вырашэння рознагалоссяў праз дыялог, кампраміс і ўнутраныя працэдуры.
    Азнаёміцца з дакументам: