Святлана Ціханоўская > Абарона правоў і свабод у Беларусі
Абарона правоў і свабод у Беларусі
Правы і свабоды чалавека павінны быць асновай дзяржаўнай палітыкі, а іх абарона — абавязкам дэмакратычнай дзяржавы і ўмовай мірнага развіцця грамадства.
Тут сабраныя пазіцыі пра спыненне палітычнага пераследу, вызваленне і рэабілітацыю палітычных зняволеных, абарону свабоды сумлення, слова, аб’яднанняў і іншых асноўных правоў. Матэрыялы таксама прысвечаныя дапамозе пацярпелым, міжнароднаму маніторынгу і ліквідацыі законаў і практык, якія падтрымліваюць рэпрэсіі.
Рэзалюцыя аб вызваленні палітзняволеных без новых ахвяраў
Рэзалюцыя КНБ-2025 заклікае дамагацца поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, не дапускаючы, каб вызваленне адных суправаджалася новымі арыштамі іншых. У ёй патрабуецца спыніць рэпрэсіі, катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, забяспечыць доступ адвакатаў і міжнародных назіральнікаў, адмовіцца ад прымусовых дэпартацыяў і пачаць рэабілітацыю вызваленых. Галоўны прынцып — вызваленне павінна стаць пачаткам канца палітычных пераследаў, а не часткай палітычнага гандлю.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб недапушчальнасці парушэння свабоды сумлення і веравызнання ў Беларусі
У рэзалюцыі КНБ-2025 асуджаюцца сістэматычныя парушэнні свабоды сумлення і веравызнання, пераслед духоўных асобаў і пазбаўленне рэлігійных супольнасцяў дзяржаўнай рэгістрацыі. У ёй патрабуецца адмяніць рэпрэсіўныя нормы, вызваліць святароў, зняволеных па палітычных матывах, вярнуць канфіскаваныя храмы, спыніць цэнзуру і адміністрацыйны кантроль. Асобна змяшчаецца заклік да міжнароднага маніторынгу, расследавання парушэнняў і падтрымкі пераследаваных рэлігійных супольнасцяў.
Азнаёміцца з дакументам: