• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  •    

    Бязвыбары ў Беларусі

    Раздзел аб'ядноўвае палітычныя заявы, аналітычныя матэрыялы і медыяманіторынг, якія тлумачаць пазіцыю ОСЦ і дэмакратычных сілаў па фальшывых выбарах у Беларусі.

    Дакументы паказваюць, чаму кампаніі 2024 і 2025 гадоў не могуць лічыцца свабодным волевыяўленнем: яны праходзілі ва ўмовах рэпрэсіяў, ліквідацыі незалежных інстытутаў, адсутнасці празрыстага падліку галасоў, нядопуску рэальнай апазіцыі і сістэмнай залежнасці рэжыму ад сілавога кантролю і падтрымкі Расіі.

    «Выбары 2024» — гэта падман і імітацыя

    Заява дэмакратычных сілаў Беларусі аб парламенцкіх і мясцовых «выбарах» 2024 года фіксуе адмову прызнаваць іх легітымнасць і заклікае міжнародныя арганізацыі, грамадзянскую супольнасць, палітычныя рухі і выбаршчыкаў супрацьдзейнічаць электаральнай імітацыі. У дакуменце пералічаны прыкметы несвабоднай кампаніі: масавыя рэпрэсіі, абмежаванне свабоды слова, ліквідацыя партыяў і НДА, адсутнасць галасавання за мяжой і сістэмныя фальсіфікацыі.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Неканстытуцыйны захоп улады: чаму А. Лукашэнка павінен быць адхілены ад удзелу ў выбарах 2025 года

    Заява дэмакратычных сілаў Беларусі, прынятая на Канферэнцыі Новая Беларусь 2024 г., фармулюе ключавую палітычную пазіцыю: прэзідэнцкія «выбары» 2025 года з'яўляюцца чарговай імітацыяй, а Аляксандр Лукашэнка не павінен быць дапушчаны да ўдзелу. Дакумент звязвае нелегітымнасць кампаніі з неканстытуцыйным захопам улады, рэпрэсіямі, прыгнечаннем свабодаў, залежнасцю ад Расіі і саўдзелам рэжыму ў вайне супраць Украіны.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Медыя Маніторынг па «бязвыбарах»-2025

    Маніторынг, падрыхтаваны сумесна з Народнымі амбасадамі Беларусі, аналізуе 183 публікацыі замежных СМІ пра «бязвыбары» 2025 года ў Даніі, Італіі, Літве, Польшчы, Славеніі, ЗША і Швецыі. Дакумент паказвае, якія тэмы і наратывы часцей за ўсё гучалі ў міжнароднай прэсе, як асвятляліся рэпрэсіі, фальсіфікацыі і палітвязні, а таксама прапануе рэкамендацыі для далейшай працы з медыямі.
    Азнаёміцца з дакументам:

    Чаму выбары не могуць быць прызнаныя

    Аналітычны бюлетэнь падрабязна тлумачыць, чаму прэзідэнцкія «выбары» 2025 года не кваліфікуюцца як свабодныя і справядлівыя. Матэрыял разглядае выбарчае заканадаўства як інструмент умацавання аўтарытарнай улады, апісвае кампанію ва ўмовах дзяржаўнага тэрору, падаўлення свабоды слова і аб'яднанняў, а таксама паказвае ролю падкантрольных выбарчых камісіяў і тэхнічных кандыдатаў у імітацыі канкурэнцыі.
    Азнаёміцца з дакументам: