У тэксце зацвярджаецца прававы статус, структура, парадак прызначэння кіраўніцтва і аўдытараў, гарантыі незалежнасці і правілы фінансавання новага інстытута. У ім падрабязна апісаныя паўнамоцтвы па аўдыце дзяржаўнага бюджэту, дзяржаўнай маёмасці, дзяржаўнага доўгу, міжнародных абавязацельстваў і дзяржаўных закупках, а таксама механізмы супрацоўніцтва з Соймам, Урадам, праваахоўнымі органамі і грамадствам. Гэты падыход павінен умацаваць давер да кіравання дзяржаўнымі фінансамі і дапамагчы перадухіліць парушэнні.
Праект Закона «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь»
У законапраекце прапануецца мадэль незалежнага вышэйшага органа фінансавага нагляду, падсправаздачнага Сойму. Яго роля — пільна кантраляваць законнае, эфектыўнае і празрыстае выкарыстанне сродкаў і актываў дзяржаўнага бюджэту.
У тэксце зацвярджаецца прававы статус, структура, парадак прызначэння кіраўніцтва і аўдытараў, гарантыі незалежнасці і правілы фінансавання новага інстытута. У ім падрабязна апісаныя паўнамоцтвы па аўдыце дзяржаўнага бюджэту, дзяржаўнай маёмасці, дзяржаўнага доўгу, міжнародных абавязацельстваў і дзяржаўных закупках, а таксама механізмы супрацоўніцтва з Соймам, Урадам, праваахоўнымі органамі і грамадствам. Гэты падыход павінен умацаваць давер да кіравання дзяржаўнымі фінансамі і дапамагчы перадухіліць парушэнні.
Азнаёміцца з праектам Закона «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь»
Праект Закона «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь»
У законапраекце прапануецца мадэль незалежнага вышэйшага органа фінансавага нагляду, падсправаздачнага Сойму. Яго роля — пільна кантраляваць законнае, эфектыўнае і празрыстае выкарыстанне сродкаў і актываў дзяржаўнага бюджэту.
Азнаёміцца з праектам Закона «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь»
Q&A
-
Кантрольная палата патрэбная не як дадатак да Камітэта дзяржкантролю, а як яго замена. Сёння Камітэт дзяржкантролю ўключаны ў прэзідэнцкую вертыкаль: гэта орган выканаўчай улады з шырокімі кантрольнымі і сілавымі паўнамоцтвамі. Кантрольная палата прапануецца як незалежны вышэйшы орган знешняга фінансавага аўдыту, падсправаздачны Сойму. Яе задача — не выконваць даручэнні палітычнай вертыкалі, а правяраць, ці законна, эфектыўна і празрыста дзяржава выкарыстоўвае бюджэтныя сродкі, кіруе дзяржаўнай маёмасцю, дзяржаўным доўгам, закупкамі і дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Прасцей кажучы, Камітэт дзяржкантролю — гэта кантроль унутры вертыкалі, а Кантрольная палата — знешні аўдыт для Сойма і грамадства. Гэта патрэбна, каб кантроль за дзяржаўнымі фінансамі залежаў не ад палітычнага кіраўніцтва, а ад закона, прафесійных стандартаў і публічнай справаздачнасці.
-
Члены Кантрольнай палаты прызначаюцца Соймам па выніках адкрытага конкурсу. Кандыдаты павінны мець досвед у сферы аўдыту, фінансаў, эканомікі, права або дзяржаўнага кантролю, бездакорную рэпутацыю і прайсці праверку добрасумленнасці. Конкурсная камісія адбірае прыдатных кандыдатаў, а канчатковае рашэнне прымае Сойм. Старшыню Кантрольнай палаты Сойм прызначае ўжо з ліку яе членаў. Такая мадэль патрэбная, каб Кантрольная палата была звязаная з парламентам, але не залежала ад урада або прэзідэнцкай вертыкалі.
-
Кантрольная палата сама зацвярджае план сваёй працы, але пры гэтым яна можа пачынаць праверкі не толькі паводле плана, але і пры наяўнасці інфармацыі пра сур’ёзныя парушэнні. Гэта азначае, што звароты грамадзян, журналісцкія расследаванні, інфармацыя ад НДА могуць станавіцца падставай для праверкі.
-
Кантрольная палата правярае не прыватны бізнес увогуле, а выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і маёмасці. Таму бізнес можа трапіць пад праверку толькі ў тых выпадках, калі ён звязаны з дзяржаўнымі рэсурсамі: атрымлівае бюджэтныя сродкі, удзельнічае ў дзяржаўных закупках, рэалізуе дзяржаўныя праекты або кіруе актывамі з доляй дзяржавы.
-
Гэта значыць, логіка такая: калі вы працуеце толькі на прыватным рынку — гэта не сфера кампетэнцыі Кантрольнай палаты. Але калі ёсць сродкі або маёмасць дзяржавы, з’яўляецца і кантроль за тым, як яны выкарыстоўваюцца.
-
Звычайная праверка адказвае на пытанне: «ці не парушылі закон?» Гэта значыць, правярае, ці ўсё аформлена правільна, ці не скралі грошы, ці выкананыя працэдуры.
-
Аўдыт эфектыўнасці — пра іншае. Ён адказвае на пытанне: «ці дало гэта ўвогуле вынік і ці апраўдала гэта выдаткаваныя сродкі?» Тут ацэньваюць, ці дасягнутыя мэты, ці не выдаткавана больш, чым трэба, ці можна было зрабіць танней або лепш. Фармальна ўсё можа быць «паводле закона», але пры гэтым сродкі выкарыстоўваюцца неэфектыўна. І задача Кантрольнай палаты — не толькі выяўляць парушэнні, але і дапамагаць дзяржаве выкарыстоўваць рэсурсы разумна і з рэальнай карысцю для людзей.
-
Вынікі праверак якраз павінны публікавацца — гэта адзін з ключавых прынцыпаў новай сістэмы. Пры гэтым ёсць зразумелае абмежаванне: калі ў матэрыялах ёсць дзяржаўная або іншая тайна, якая ахоўваецца законам, такія даныя не раскрываюцца. Але самі высновы, парушэнні і рэкамендацыі ўсё роўна становяцца публічнымі.
-
Падаткаплацельшчык атрымае больш магчымасцяў бачыць, як выкарыстоўваюцца яго падаткі. Кантрольная палата будзе правяраць не толькі парушэнні, але і эфектыўнасць: ці не пераплачвае дзяржава, ці працуюць праграмы, ці ёсць рэальны вынік ад бюджэтных выдаткаў, як ажыццяўляецца кіраванне дзяржаўнай маёмасцю і закупкамі. Гэта створыць ціск на дзяржаву выкарыстоўваць сродкі разумна, празрыста і з карысцю для грамадства.
Абмеркаваць праект і прапанаваць праўкі можна на некалькіх адкрытых пляцоўках:
-
на сайце https://prastora.info
-
а таксама на платформе «Тры Сланы» http://tryslany.com
На кожнай з іх Вы можаце пакінуць каментар да канкрэтнага артыкула або агульны водгук — ананімна або пад сваім імем. Усе пляцоўкі абараняюць персанальныя даныя. Прапановы з гэтых рэсурсаў рэгулярна збіраюцца і перадаюцца ў рабочую групу для разгляду.
Мы прапануем вам абмеркаваць гэты дакумент разам:
Перайсці да абмеркавання →