Чатыры гады таму Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Чатыры гады працягваецца гэтая жудасная, бессэнсоўная вайна, і год за годам беларусы застаюцца побач з украінцамі. Нашыя добраахвотнікі ваююць на фронце, валанцёры збіраюць дапамогу, ініцыятывы падтрымліваюць пацярпелых. І сёння вельмі важна працягваць гэтую падтрымку.
Офіс Святланы Ціханоўскай сабраў актуальныя зборы, да якіх можна далучыцца ўжо цяпер:
– Падтрымка ўкраінцаў — ахвяраў беларускага рэжыму
– Развіццё беларускага складніка гуманітарнага размініравання Украіны
– Дапамога ўкраінскаму батальёну ў набыцці партатыўных прыбораў начнога бачання
– Збор на размінаванне трох аб’ектаў у Херсонскай, Харкаўскай і Кіеўскай абласцях. Даследаванне можна прачытаць па гэтай спасылцы.
– Падтрымайце беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах украінскай арміі
– Пазыўны «Казак» — дапамога на рэабілітацыю
– Збор на абсталяванне для падрыхтоўкі навабранцаў на фронце
– Зборы, якія робіць Росквіт
– Збор для беларускага ветэрана
– Дапамога добраахвотніку, які вярнуўся на фронт, абнавіць і даўкамплектаваць рыштунак
❗️ Калі ласка, памятайце пра сваю бяспеку і не рабіце данаты з беларускіх картак, ці калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.
