Учора стала вядома, што рэжым плануе падпісаць двухбаковыя пагадненні аб выдачы беларусаў, абвінавачаных па крымінальных злачынствах, з дзевяццю краінамі: Венесуэла, Зімбабвэ, Нігерыя, Бразілія, Камбоджа і Нікарагуа. Дадаткова, «міністр юстыцыі» паведаміў, што ўжо дасягнутыя дамоўленасці з ПАР, Карэяй (не ўдакладняецца з якой) і Шры-Ланкай. Учора Палата прадстаўнікоў ратыфікавала падобнае пагадненне з Пакістанам.
Каментар Леаніда Марозава, дарадцы па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай:
«У прававых дзяржавах практыка заключэння падобных дагавораў цалкам вітаецца і мае на мэце пазбягання беспакарана за злачынствы. Аднак такія планы рэжыму — трывожны сігнал, таму што новыя пагадненні аб выдачы будуць выкарыстоўвацца для чарговага этапу рэпрэсіяў. А пад барацьбой са злачыннасцю будуць хавацца спробы легалізаваць трансгранічны пераслед палітычных апанентаў, актывістаў і журналістаў, абвешчаных «крымінальнікамі» за іншадумства.
Рэжым спачатку сілай выціснуў дзясяткі тысячаў грамадзянаў з краіны — праз катаванні, крымінальныя справы і запалохванне. А цяпер ён імкнецца дастаць іх за мяжой — у тым ліку з дапамогай двухбаковых пагадненняў аб выдачы і каналаў накшталт Інтэрпола, асабліва ў краінах без устойлівай прававой сістэмы. Гэта класічная Падвойная віктымізацыя: спачатку — у Беларусі, затым — у выгнанні.
Для беларусаў і беларусак, якія вымушана пакінулі сваю краіну, такія навіны азначаюць патэнцыйнае папаўненне спісу краінаў, у якія ехаць небяспечна.
Мы безумоўна праінфармуем нашых міжнародных партнёраў і арганізацыі аб патынцыйных рызыках выкарыстання двухбаковых пагадненняў аб выдачы для палітычна матываванага пераследу».