• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • На 58 сесіі Рады па правах чалавека ААН абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

    19 сакавіка, 2025

    19 сакавіка сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі была ў чарговы раз закранутая як тэма, якая патрабуе ўвагі Рады па правах чалавека. Падчас сесіі быў прэзентаваны Даклад Групы незалежных экспертаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

    Сярод асноўных вынікаў:

    • Група выявіла новыя сведчанні злачынстваў супраць чалавечнасці;

    Іншыя высновы экспертаў:

    • Гвалт супраць пратэстоўцаў пасля выбараў 2020 года стаў працягам шматгадовай рэпрэсіўнай палітыкі.
    • Адвольныя затрыманні і ўтрыманне пад вартай, часта з ужываннем катаванняў або жорсткім абыходжаннем – асноўны метад падаўлення іншадумства.
    • Палітычны пераслед прыводзіць да асобнага і больш жорсткага ўтрымання пад вартай, мэта якога – пакараць і зняважыць людзей.
    • Рэпрэсіі вымушаюць беларусаў пакідаць краіну, але нават за мяжой людзей пераследуюць праз завочныя крымінальныя справы.

    Каментар дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леаніда Марозава:

    «Даклад незалежных экспертаў ААН – гэта не проста чарговае пацвярджэнне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, а падстава для далейшых міжнародных дзеянняў. Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі сусветнай супольнасці, і нашая сумесная праца дапамагае фіксаваць праўду, супрацьстаяць спробам легітымізаваць рэпрэсіі і даказваць, што тое, што адбываецца – гэта злачынства, а не новая норма».

    Ужо заўтра ў Жэневе пройдзе сайд-івэнт «Голас ахвярам: даследаванне шырокамаштабных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі», арганізаваны пастаяннымі прадстаўніцтвамі Літвы, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама Польшчы. Мерапрыемства будзе прысвечанае маштабным парушэнням правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці, палітычных актывістаў і незалежных СМІ. Падчас дыскусіі плануецца падкрэсліць неабходнасць прыцягнення вінаватых да адказнасці і ўзмацнення міжнароднага ціску на рэжым.

    Фота: Johannes Simon/Getty Images

    Апошнія навіны