• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

    24 снежня, 2021

    Ціханоўская: «Прыміце мае сардэчныя віншаванні са святам. Раство – гэта дзень міру і радасці. Сёння ў сэрцах хрысціян гучаць словы, якімі анёлы абвясцілі віфлеемскім пастухам аб Нараджэнні Збаўцы: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!»

    На нашай роднай беларускай зямлі супакою зараз няма. Злачынны рэжым аб’явіў уласнаму народу вайну без правілаў. Невінаватых саджаюць у турмы. Грамадства спрабуюць напоўніць нянавісцю і страхам. Але гісторыя Раства кажа нам, што надзею забіць нельга – нават калі гэта хоча зрабіць тыран. Ірад можа пераконваць сваіх памагатых, што ён усемагутны, – але насамрэч ен асуджаны на паразу.

    Я веру: мы абавязкова вернем спакой у Беларусь. Мы адновім яго на самай трывалай аснове – на падмурку праўды і справядлівасці, павагі да правоў і годнасці кожнага чалавека.
    Мы абавязаныя перамагчы. І я веру, што ўсе вернуцца дадому.
    Што вернікі Царквы «Новае Жыццё» вернуцца дадому у свой храм, які ў іх гвалтам адабралі.
    Што вернуцца дадому Ігар Лосік, Мікіта Емяльянаў, Вольга Залатар, Уладзімір Мацкевіч і мноства іншых сумленных людзей, якія зараз сустракаюць Каляды не разам са сваімі сем’ямі.

    Я веру і кажу гэта кожнаму беларусу, хто стаміўся ці сумняецца.
    Я кажу гэта беларусам унутры краіны і за яе межамі.
    Я кажу гэта сусветнай супольнасці, сваім дзецям і самой сабе: мы пераможам, бо з намі праўда.

    З Нараджэннем Хрыстовым!»