Цягам тыдня беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у ЗША. Яго галоўная мэта – удзел у Генасамблеі ААН. Падчас мерапрыемства Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі і міністрамі замежных справаў больш чым 40 краінаў, лідарамі міжнародных арганізацыяў і прадстаўнікамі ААН.
Менавіта з Нью-Ёрка нацыянальная лідарка запісала відэа, у якім падсумавала вынікі ключавых сустрэчаў падчас мерапрыемства і патлумачыла, чым яны былі важныя: «У нас, беларусаў, шмат саюзнікаў па ўсім свеце. Пра нас з вамі памятаюць, і беларускае пытанне застаецца на парадку дня».
Падрабязней з вынікамі ўдзелу Святланы Ціханоўскай у Генасамблеі ААН можна пазнаёміцца ў відэа.