31 траўня Сітуацыйна-аналітычны цэнтр, створаны на базе BYPOL, абвясціў пра план «Перамога». САЦ называе яго «падпольным народным апалчэннем». Зараз план мае на ўвазе мабілізацыю беларусаў і стварэнне цэлай падпольнай структуры.
Зрабіць свой унёсак у агульную справу можа кожны – дастаткова пакінуць заяўку ў чат-боце @plan_peramoga_bot і адказаць на пытанні пра тое, у якім раёне вы жывяце і якімі рэсурсамі валодаеце. Будзьце ўважлівыя: сапраўдны бот «Перамога» не патрабуе пазначаць імя і нумар тэлефона. Гэта робяць толькі чужыя, фэйкавыя боты.
Калі да плана далучыцца дастаткова людзей і можна будзе арганізаваць структуру, САЦ сфармуе пасільную задачу для кожнага ўдзельніка. Так кожны зможа зрабіць свой тэрміновы і эфектыўны ўнёсак у нашую перамогу.
САЦ падрыхтаваў адказы на галоўныя пытанні пра план «Перамога». Адказы на ўсе пытанні можна знайсці на сайце плана «Перамога» (даступны праз VPN). Тут прыводзім самыя папулярныя:
- Гэта план, каб усе выйшлі на вуліцу на вялікі марш?
– Маршы у дадзеным становішчы занадта небяспечныя. Таму план зусім іншы: кожны чалавек атрымае мабілізацыйнае прадпісанне, у якім будзе пазначана, якія дзеянні трэба здзейсніць, дзе і калі. У выпадку вельмі вялікай колькасці ўдзельнікаў магчыма планаванне і маршу ў тым ліку. Нашая задача зараз – сабраць дадзеныя і, зыходзячы з іх, карэктаваць мабілізацыйную стратэгію.
- Што такое мабілізацыйнае прадпісанне?
– Мабілізацыйнае прадпісанне – гэта электроннае паведамленне, якое атрымаюць усе ўдзельнікі, якія зарэгістраваліся, у ім будзе пазначаная поўная інфармацыя на ўвесь час аперацыі, у які тэрмін, дзе і якія задачы неабходна выканаць.
- Гэтую базу можна ўзламаць?
– База знаходзіцца на абароненых серверах за мяжой. Доступ да базы мае толькі некалькі чалавек з Cітуацыйна-аналітычнага цэнтра. Нават калі спецслужбам Беларусі ўдасца яе атрымаць, яны не змогуць яе расшыфраваць. У базе няма тэлефонных нумароў, электронных скрынь, дакладных адрасоў удзельнікаў.
- А калі ў гэты бот зарэгіструюцца КДБшнікі і таксама будуць даведвацца пра ўсе планы? Яны змогуць нам перашкодзіць?
– Сфармаваныя групы будуць дзейнічаць аўтаномна адна ад адной. У выпадку ўкаранення ў адну з груп, астатнія застануцца ў бяспецы і выканаюць даручаныя ім заданні. І важна памятаць: нас большасць, нават у групе з ўкаранёнымі «кратамі» мы застаемся ў большасці. Важна працягваць дзейнічаць па інструкцыі з мабілізацыйнага прадпісання.
- Гэта план, каб выконваць нейкія задачы ўжо зараз ці трэба чакаць пэўнага дня?
– Зараз ствараецца мабілізацыйны рэзерв сіл і сродкаў. Ніякіх прамежкавых задач перад пачаткам аперацыі не прадугледжана, за выключэннем праверкі сувязі з удзельнікамі, якая пройдзе ў перыяд абвяшчэння ступені гатоўнасці падвышаная.
Адказы на ўсе пытанні можна знайсці на сайце плана «Перамога» (даступны праз VPN). Далучыцца да плана можа кожны і ў любы час – пасля захавання вашых адказаў чат-бот @plan_peramoga_bot выдаліць сябе са спісу чатаў.