Ён уводзіць конкурсны адбор суддзяў, абмежаваны тэрмін паўнамоцтваў і забарону на паўторнае прызначэнне.
Асаблівае значэнне надаецца даступнасці: любы беларус зможа падаць канстытуцыйную скаргу, а пасяджэнні будуць адкрытымі.
Гэта крок да сістэмы, у якой канстытуцыйнае правасуддзе абараняе правы грамадзян, а не абслугоўвае ўладу.