Беларуская лідарка дала інтэрв’ю «Белсату», у якім разважае пра дэцэнтралізацыю ўлады і мясцовыя выбары ў Беларусі. У размове Ціханоўская падкрэсліла: беларусам трэба будзе вучыцца самакіраванню.
«Нам трэба будзе пераходзіць ад дыктатарскага рэжыму да той структуры, дзе ёсць раздзяленне галінаў улады: прэзідэнт, парламент, суды. Нам будуць вельмі патрэбныя незалежныя медыя – як так званая «чацвёртая ўлада». Упэўненая, што мясцоваму самакіраванню павінна надавацца больш увагі. Бо людзі павінны мець магчымасць самі выбіраць сабе кіраўніка маленькай вёсачкі ці рэгіёну. І яны будуць разумець, што кіраўнік адказны перад людзьмі, а не перад тым, хто даводзіць нейкія загады».
«У Беларусі быў досвед мясцовых самакіраванняў. Было магдэбургскае права, якое давала больш улады кіраўнікам, абраным мясцовымі людзьмі. Мы абмяркоўвалі з еўрапейскімі калегамі тое, як яны імплементуюць гэтае самакіраванне. Бо мы 30 год жывём пад дыктатурай – і ў нас не так шмат прафесіяналаў, каб гэтую сістэму адразу наладзіць. Таму я размаўляла з кіраўнікамі шматлікіх дзяржаваў, каб яны ладзілі пэўныя воркшопы ці праекты, дзе дзяліліся б вопытам, як гэтая праца наладжаная. Бо гэта не прыйдзе аднекуль. Гэтаму трэба вучыцца».
Цалкам інтэрв’ю можна паглядзець па спасылцы.