Офіс Святланы Ціханоўскай, Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Народныя амбасады працягваюць падрыхтоўку да ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая пройдзе 23-24 сакавіка ў Празе.
Падчас Канферэнцыі будуць падымацца актуальныя праблемы беларускай супольнасці і пытанні, на якія адкажуць эксперты-спікеры.
Першая панэль: «Стратэгічная візія беларускай дэмакратычнай супольнасці і роля беларусаў(-ак) замежжа на 2024-2025 гады»
Панэль прысвечаная візіям таго, як павінная развівацца дэмакратычная супольнасць у 2024-2025 гадах, што змянілася праз працяглы перыяд пасля 2020 году, якую ролю могуць і/або павінны адыгрываць палітычныя суб’екты і супольнасці беларусаў(-ак) замежжа, як прыярытэзаваць цяжкасці і выклікі, якія ўзнікаюць у сённяшніх умовах, і ці могуць беларусы(-скі) замежжа рэальна ўплываць на грамадска-палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі.
Спікеры:
- Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення;
- Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай;
- Аляксандра Мамаева, каардынатарка Народных Амбасадаў Беларусі;
- Роза Турарбекава, член міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады, кандыдатка гістарычных навук, дацэнт;
- Павел Кухта, кіраўнік мабілізацыйнага цэнтра Палка Кастуся Каліноўскага.
Другая панэль: «Роля беларусаў(-ак) замежжа ў беларуска-ўкраінскіх адносінах»
Галоўная мэта панэлі – дыялог беларускага і ўкраінскага народаў у часы, калі адносіны паміж нашымі краінамі рэдукаваныя ў сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, саўдзельнікам якой стала рэжымная Беларусь.
Спікеры:
- Key-note спікер: Ігар Кізім, амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі;
- Генадзь Манько, Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
- Таццяна Гацура-Яворская, рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» і кінафестываль «1084 На мяжы» ва Украіне;
- Станіслаў Салавей, беларускі медык ва Украіне, прафсаюзны актывіст;
- Маша Анімія, каардынатарка дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне, фонд BYSOL;
- Євген Магда, Білорусько-український спостерігач.
Трэцяя панэль: «Узмацненне патэнцыялу супольнасці беларусаў(-ак) замежжа»
Гэтая панэль будзе складацца з некалькіх асобных частак. Кожны з 4 блокаў будзе прысвечаны прамовам беларусаў і беларусак, якія маюць рэалізаваныя ці гатовыя да рэалізацыі кейсы па вырашэнні праблемаў у рамках дадзенай праблематыкі.
Дапамога палітычным зняволеным, у тым ліку былым і іх сем’ям/сваякам
Спікеры:
- Вольга Зазулінская, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям;
- Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасці BYSOL;
- Вераніка Станкевіч, каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка.
- Юлія Юхно, прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі.
Легалізацыя і дакументы
Спікеры:
- Крысціна Шыянок, дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, у мінулым прадстаўніца беларускай нацменшасці ў камітэце па пытаннях нацменшасцей пры пражскім Магістраце, каардынатарка медычна-гуманітарнай праграмы «Медэвак» пад эгідай МУС ЧР па дапамозе параненым падчас мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020;
- Анна Маціеўская, заснавальніца ініцыятывы Партызанка, кіраўніца Усходняга аддзела WKB Lawyers, старшыня Надзіральнай Рады ABBA;
- Зміцер Васэрман, прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі.
- Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Прадстаўніцтва па міжнародных справах;
Культура і нацыянальнае адраджэнне
Спікеры:
- Павел Баркоўскі, намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета;
- Алесь Лапко, кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы;
- Надзея Гарэцкая, каардынатарка Беларускай Рады культуры.
Рэсурсы і фінансаванне
Спікеры:
- Паліна Бродзік, старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, дырэктарка Free Belarus Center.
- Павел Лібер, сазаснавальнік платформ «Голас» і «Новая Беларусь»;
Нагадваем, што азнаёміцца з праграмай Канферэнцыі можна па спасылцы.