• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прасоўваць беларускі кантэнт і выдаліць прапаганду. Сустрэчы Ціханоўскай з Meta, TikTok і Google

    14 чэрвеня, 2022

    З прадстаўніком TikTok Офіс будзе абмяркоўваць, як прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім блогерам і медыя. Калі ў вас ёсць ідэі, што можна зрабіць у TikTok, або калі вы бачыце нейкія праблемы – дасылайце іх у чат-бот @AskOffice_Bot, а мы перашлем.

    Што абмяркоўвалі з Google? Напрыклад, на YouTube забароненая беларуская мова. Менавіта забароненая – беларускамоўны ролік нельга ставіць на рэкламу. Але для беларусаў гэта важна. Google паабяцаў, што нарэшце пачне працу над гэтым. Таксама ішла гаворка пра асобны сегмент для Беларусі ў межах прадуктаў Google, бо раней Беларусь была прывязаная да Расіі. Трэба стварыць асобны офіс па Беларусі.

    І ў Фэйсбуку, і ў Інстаграме з'яўляюцца вар'яцкія прапагандысцкія ролікі. Нам адказалі, што большасць ролікаў і акаўнты ўжо заблакавалі. Калі вы бачыце такія ролікі – паведамляйце ў чат-бот Офіса @AskOffice_Bot, а мы будзем перадаваць іх у кампаніі, каб яны блакаваліся.