• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прызнаць Беларусь краінай пад часовай акупацыяй. Выступленне Ціханоўскай на Форуме Каліноўскага

    21 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская выступала пад беларускім нацыянальным сцягам. Яна расказала пра Антываенны Рухкіберпартызанаў, рэйкавую вайну і атрады беларускіх добраахвотнікаў, як батальён Каліноўскага, а таксама збор беларускіх фондаў і ініцыятыў гуманітарнай дапамогі. Яна дадала, што па даследаванні Chatham House да вайны толькі 11% беларусаў былі згодныя з тым, каб беларускае войска ваявала з Украінай на баку Расіі. Цяпер іх толькі 3%. Беларускі народ – разам з украінцамі.

    Ціханоўская заклікала:

    – Прызнаць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад часовай акупацыяй, і запатрабаваць, каб Расія вывела войскі з Беларусі.

    – Прызнаць дэмакратычную Беларусь. І цалкам спыніць адносіны з рэжымам, адхіліць ад уручэння даверчых граматаў і Інтэрпола.

    – Падтрымаць беларускія незалежныя СМІ, валанцёраў і праваабаронцаў, якія працуюць у Мінску, Вільні, Варшаве, Кіеве.

    «Каб дапамагчы Украіне, трэба дапамагчы дабіцца перамен у Беларусі», – заявіла Ціханоўская.

    Поўны тэкст яе выступу – тут.

    На Форуме таксама выступаюць спікер Вярхоўнай Рады Украіны Стэфанчук, прэм'ер-міністарка Літвы Шыманітэ, прадстаўнік Сената ЗША Боб Менендэс і палітыкі Чэхіі, Германіі, Польшчы, Францыі, Эстоніі, Латвіі і іншых краінаў.