• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Больш за 1500 студэнтаў і выкладчыкаў сталі ахвярамі рэпрэсій». Зварот да міжнароднай акадэмічнай супольнасці

    05 сакавіка, 2022

    У гэтым відэа доктарка філасофскіх навук, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова звярнулася да міжнароднай акадэмічнай супольнасці.

    Тэкст звароту (пераклад з англійскай):

    «Дарагія калегі, мой зварот адрасаваны
    Міжнароднай акадэмічнай супольнасці.

    Увесь цывілізаваны свет сёння стаў «глабальным усходам», вызначаючы ў якасці свайго галоўнага прыярытэту адстойванне незалежнасці Украіны. Распачатая расійскай уладай ваенная эскалацыя самым радыкальным чынам змяніла нашае палітычнае ўяўнае. Гэтая вайна не толькі прымушае канчаткова спісаць у архіў дэфініцыю «постсавецкія краіны». Яна трансфармавала нашае ўяўленне пра межы змяняльнасці свету. Рэакцыя, якую выклікала гэтая вайна ў міжнароднай супольнасці, умацавала нашую веру ў аб'яднальную сілу гуманістычных і маральных каштоўнасцяў, у магчымасць крос-нацыянальнай салідарнасці.

    Беларускае грамадства супраць вайны. Пра гэта сведчаць не толькі вынікі незалежных сацыялагічных апытанняў, але і распачаты антываенны рух, які выражаецца ў самых розных формах: ад пікетаў і партызанскіх акцый у самой Беларусі да маштабнай валанцёрскай дапамогі ўкраінцам сіламі беларускіх дыяспар. У канцы лютага мужная спроба тысячаў беларусаў выйсці на масавы пратэст прывяла да арышту каля 1000 чалавек. Нягледзячы на ​​гэта, кропкавыя пратэсты працягваюцца. Працягваюцца і арышты. Я заклікаю вас не забывацца на тое, што з канца 2020 Лукашэнка ўтрымлівае кантроль над краінай метадам жорсткіх рэпрэсій. Зусім нядаўна сілавікі арыштавалі некалькіх мамаў беларускіх салдатаў, якія сабраліся ў мінскай царкве, каб памаліцца за мір. Тэрор рэжыму Лукашэнкі супраць беларусаў стаў страшнай дэкарацыяй для «неабвешчанай» акупацыі беларускай зямлі расійскімі войскамі.

    Калі Украіна – гэта прамая ахвяра ваеннай агрэсіі, то Беларусь у закладніцах у агрэсара, які распачаў вайну.

    Катастрафічныя ўзрушэнні, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне, патрабуюць асэнсавання і накладаюць на навукоўцаў асаблівую адказнасць. Трэба імкнуцца пазбягаць спрашчэнняў, якія скажаюць рэальнасць. Трэба ставіць пытанні, якія будуць накіроўваць палітыкаў, а не прытрымлівацца кан'юнктуры «рэальнай палітыкі». Трэба быць уважлівымі і рэфлексіўнымі, каб дапамагаць людзям здабываць сэнсавую арыентацыю і садзейнічаць умацаванню салідарнасці паміж усімі, хто хоча спынення вайны.

    У сувязі з гэтым, тэндэнцыя выключаць беларускіх вучоных з міжнароднай навуковай супольнасці выглядае трывожнай праявай ігнаравання ўсёй складанасці сітуацыі. У Беларусі больш за 1500 студэнтаў і выкладчыкаў сталі ахвярамі рэпрэсій і пераследу. Сёння ў турмах і калоніях знаходзяцца дзясяткі студэнтаў і навукоўцаў. Многія даследчыкі і выкладчыкі вымушаныя былі бегчы з краіны. Частка з іх разам з украінцамі шукае выратавання ад расійскіх бамбёжак.

    Забараняць супрацоўніцтва з беларускімі навукоўцамі значыць падрываць патэнцыял рэгіянальнай і міжнароднай салідарнасці і ўскосна садзейнічаць культываванню ўзаемнай варожасці паміж украінцамі і беларусамі. Абмежаванні і забароны павінны распаўсюджвацца на дзяржаўныя інстытуты і саўдзельнікаў рэжыму. Але для таго, каб эфектыўна супраціўляцца мілітарысцкай прапагандзе і новаму таталітарызму ў Еўропе, патрэбныя сумесныя намаганні і супрацоўніцтва навукоўцаў і інтэлектуалаў з розных краінаў, уключаючы Беларусь.

    Не будзе перабольшаннем сказаць, што лёс Еўропы, у тым ліку лёс Беларусі, сёння вырашаецца ва Украіне. Навукоўцы, у першую чаргу гуманітарыі, могуць зрабіць каштоўны ўнёсак у супрацьстаянне агрэсіі, калі катастрофа, што адбылася, стане прадметам агульнага асэнсавання.

    Слава Украіне!
    Жыве Беларусь!»