Год таму беларусы аб'ядналіся: рабочыя выйшлі ў стачку, медыкі выйшлі на марш разам са студэнтамі, актывісты і адвакаты сталі валанцёрамі на Акрэсціна, айцішнікі разам з сумленнымі чыноўнікамі і сілавікамі адстойвалі свае галасы. Мінуў год, беларусы прайшлі вялікі шлях – і каб дайсці да нашай агульнай перамогі, нам трэба аб'яднаць высілкі.
На шырокай сустрэчы дэмакратычных сіл лідары і актывісты склалі агульны спіс праектаў і ініцыятыў, да якіх можа далучыцца кожны чалавек:
Далучайцеся да руху, які рыхтуе агульнанацыянальную стачку.
Далучайцеся праз чат-бот да плана, які распрацоўвае для кожнага зарэгістраванага беларуса канкрэтны набор дзеянняў.
Распаўсюджвайце ўлёткі, самвыдат і праўдзівую інфармацыю сярод жыхароў свайго пад'езда, дома, вуліцы і горада.
Удзельнічайце ў праекце тэлемедыцыны і падтрымлівайце сумленных лекараў з карысцю для сябе.
Далучайцеся да шэрагаў валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай.
Далучайцеся да акцыі НАК «банкамат-абменнік-банк», напішыце 11 сенатарам ЗША, каб заблакаваць доступ да мільярда ад МВФ.
Дапамагайце людзям і ініцыятывам, падтрымлівайце палітвязняў і іх сем'і.
Набывайце прадукты для сем'яў пацярпелых ці канцылярскія тавары для дзяцей палітвязняў, якія ідуць у школу.
Далучайцеся да абмеркавання праекта народнай Канстытуцыі.
Прыходзьце на суды над беларусамі, фіксуйце злачынствы, якія адбываюцца, і перадавайце ўсё ў «Вясну».
На гэтым сайце сабраныя ініцыятывы, якія аказваюць юрыдычную, праваабарончую і іншую дапамогу беларусам. Вы можаце стаць валанцёрам, запоўніўшы анкету на сайце.
Падтрымлівайце беларускую культуру данатамі і лайкамі, распаўсюджвайце відэа і музыку нашых артыстаў.
Пішыце лісты палітвязням. Усю неабходную інфармацыю можна знайсці на сайце politzek.me. Адправіць ліст палітвязням ананімна або з іншай краіны можна праз сайт vkletochku.org.
Прама цяпер 17 тысяч беларусаў выконваюць невялікія заданні для вялікай перамогі ў выглядзе квэста.
Складайце звароты і скаргі – гэта таксама інструмент пратэсту.
Мы запусцілі агульную платформу салідарнасці – усе згаданыя ініцыятывы сабраныя на ёй, і вы прама на сайце можаце ўбачыць, чым і каму дапамагчы.
Адпраўце гэтае відэа і паведамленне кожнаму, хто пытаецца «што я магу зрабіць для перамогі?». Гэтыя дзеянні можа рабіць кожны.