9 жніўня 2020 года Беларусь зрабіла выбар. У гэтым відэа мы падводзім вынікі года, бо важна разумець не толькі што мы страцілі, але і што здабылі.
На пытанне «а можа так і трэба?», мы ўсёй краінай змаглі адказаць «не, так быць не павінна». Але цяпер мы ведаем, што нацыя, якая адважылася быць свабоднай, вымушаная шмат працаваць. І толькі потым будзе новае, свабоднае жыццё.
План «Перамога» гатовы на 50%, у яго запісаліся прадстаўнікі спецслужбаў, вайскоўцы і нават чыноўнікі. У «Рабочым руху» рэгіструюцца не толькі рабочыя, але і медыкі, настаўнікі, айцішнікі, абсалютна ўсе людзі, якія працуюць у Беларусі. Вопыт мінулага лета і восені ўлічаны – у кожнага ўдзельніка будзе канкрэтны план дзеянняў.
Святлана Ціханоўская: «9 жніўня Беларусь зрабіла выбар. Я таксама зрабіла гэты выбар, і я гатовая несці адказнасць за яго. І зараз, калі больш няма чаканняў, што будзе проста – вы гатовыя дайсці да перамогі?»