• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Жыццё і свабода кожнага і кожнай — наш агульны прыярытэт» 

    27 кастрычніка, 2026

    У сваім відэазвароце Святлана Ціханоўская адгукнулася на ліст за вызваленне палітвязняў. Яна падтрымала патрабаванні вызваліць людзей і спыніць рэпрэсіі, расказала пра працу з міжнароднымі партнёрамі і патлумачыла, чаму для вызваленняў патрэбныя і ціск, і перамовы.

    «Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падпісаў ліст за вызваленне палітвязняў. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў — і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы.

    І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні — вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Яны справядлівыя. І я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб ваш голас быў пачуты.

    Не трэба спрачацца, хто больш хоча вызвалення людзей. Нельга дазваляць рэжыму нас раскалоць. Тыя дылемы, якія закідваюцца, — ціск ці дыялог, перамовы ці санкцыі — фальшывыя. Адно без другога не працуе. Без ціску рэжым не будзе весці сур’ёзны дыялог».