Святлана Ціханоўская > Еўрапейскі выбар Беларусі
Еўрапейскі выбар Беларусі
Еўрапейскі выбар — гэта курс на вольную, дэмакратычную і суверэнную Беларусь, якая падзяляе каштоўнасці Еўрапейскага саюза і рыхтуецца да паўнавартаснага ўдзелу ў еўрапейскай супольнасці.
Раздзел аб’ядноўвае пазіцыі, якія тлумачаць, чаму еўрапейская інтэграцыя адпавядае інтарэсам беларусаў і ўмацоўвае незалежнасць краіны. Тут прадстаўленыя падыходы да супрацоўніцтва з ЕС, гарманізацыі заканадаўства і стандартаў, развіцця абменаў і падрыхтоўкі рэформаў, неабходных для будучага сяброўства Беларусі ў Еўрапейскім саюзе.
Дэкларацыя аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе
Дэкларацыя КНБ-2023 замацоўвае імкненне дэмакратычных сілаў да паўнавартаснага сяброўства Беларусі ў Еўрапейскім саюзе і звязвае гэты выбар з дэмакратыяй, правамі чалавека і вяршэнствам права. Яна заклікае ЕС пашыраць падтрымку беларускага грамадства, незалежных медыя і ахвяр рэпрэсій, развіваць культурніцкія, адукацыйныя і эканамічныя абмены, сумесна рыхтаваць рэформы, правесці канферэнцыю высокага ўзроўню, прызнаць нацыянальны пашпарт Новай Беларусі і рухацца да бязвізавага рэжыму.
Азнаёміцца з дакументам:
Рэзалюцыя аб Еўрапейскім выбары Беларусі і падрыхтоўцы дарожнай карты інтэграцыі ў ЕС
Рэзалюцыя КНБ-2025 пацвярджае, што будучыня Беларусі звязаная з Еўрапейскім саюзам, дэмакратыяй, правамі чалавека і вяршэнствам права. Дэмакратычныя сілы абвяшчаюць пра пачатак падрыхтоўкі дарожнай карты інтэграцыі ў ЕС і Раду Еўропы, заклікаюць пашыраць супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі, парламентамі і грамадствамі, умацоўваць акадэмічныя, культурніцкія і інфармацыйныя абмены, зніжаць візавыя бар'еры і ствараць умовы для ўдзелу беларусаў і беларусак у еўрапейскіх праграмах мабільнасці.
Азнаёміцца з дакументам: