• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • WITHOUTJUSTCAUSE

    III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

    Запрашаем на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які распачнецца 19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца 21 траўня ў Вільні. Гэты дзень прысвечаны памяці Вітольда Ашурка і ўсім, хто застаецца за кратамі. Праз літаратуру і мастацтва мы зазірнём за турэмныя муры, каб адчуць маштаб рэпрэсій і моц салідарнасці, якая злучае палітвязняволеных між сабой і з вольным светам.

    Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для стратэгічнага пераходу ад фіксацыі злачынстваў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ва ўмовах тэрору, “крохкую этыку” дапамогі і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым у Беларусі. Гэта прастора для прафесійнага дыялогу праваабаронцаў і палітыкаў перад выклікамі часу.

    Познань, Польшча
    19.05.2026
    Вільня, Літва
    21–22.05.2026

    ІIІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

    Запрашаем на ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause, які распачнецца 19 траўня ў Познані з мерапрыемства пра рэпрэсаваную моладзь і працягнецца 21 траўня ў Вільні. Гэты дзень прысвечаны памяці Вітольда Ашурка і ўсім, хто застаецца за кратамі. Праз літаратуру і мастацтва мы зазірнём за турэмныя муры, каб адчуць маштаб рэпрэсій і моц салідарнасці, якая злучае палітвязняволеных між сабой і з вольным светам.

     

    Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для стартэгічнага пераходу ад фіксацыі злачынстваў да канкрэтных дзеянняў. Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ва ўмовах тэрору, “крохкую этыку” дапамогі і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ўплыву на рэжым у Беларусі. Гэта прастора для прафесійнага дыялогу праваабаронцаў і палітыкаў перад выклікамі часу.

    Партнеры мерапрыемства

    Программа

    Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Collegium Minus, Зала Любранскага

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, польская, ангельская

    Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020
    17:00–17:15
    Рэгістрацыя, нэтворкінг
    17:15–17:30
    Уступныя прамовы
    Падрабязней
    1. Анджэй Прыба, Цэнтр аксіялогіі новых тэхналогій і грамадскіх трансфармацый Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані
    2. Крысціна Шыянок, дырэктарка / Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы
    3. Аляксей Грахоўскі, намеснік прадстаўніцы / Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі; Беларуская моладзевая арганізацыя Lichtar
    17:30–18:50
    Панэльная дыскусія “Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020”
    Падрабязней

    Спікеры:

    1. Аляксандр Паршанкоў / суполка “Беларускае студэнцтва ЧР”
    2. Лізавета Пракопчык / “Наступ”
    3. Даніла Лаўрэцкі / “Моладзевы блок”
    4. Севярын Квяткоўскі / праект “Кніга памяці “2020”

    Мадэратарка: Вольга Стрыжнёва

    18:50–19:05
    Перапынак на каву
    19:05–19:55
    Прэзентацыя вынікаў праграмы падтрымкі маладых рэпрэсаваных беларусаў і беларусак: патрэбы і выклікі (Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА)
    19:55–20:00
    Заключнае слова
    21 траўня — Дзень палітзняволеных у Беларусі, які адзначаецца ў памяць пра гвалтоўную смерць палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі 21 траўня 2021 года. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны тым, хто сёння застаецца за кратамі, і тым нябачным, але трывалым ніткам салідарнасці, якія злучаюць палітвязняволеных паміж сабой і з вольным светам. Праграма пабудавана вакол ідэі супраціву праз сувязь. Праз літаратуру, мастацтва, кіно мы зазірнём за турэмныя муры, каб убачыць маштаб рэпрэсіяў і адчуць сілу салідарнасці.

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская (будзе забяспечаны сінхронны пераклад)

    Мадэрацыя: Крысціна Шыянок / Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы

    Выстава артэфактаў з беларускай турмы / БДПЧ

    Выстава малюнкаў палітзняволеных “Пачуцці” / Вясна
    09:00–9:40
    Рэгістрацыя, ранішняя кава/гарбата, нэтворкінг
    9:40–9:50
    Адкрыццё. Уступныя прамовы
    Падрабязней
    1. Святлана Ціханоўская, прэзідэнтка-элект Беларусі, жонка палітзняволенага
    2. Вікторыя Чміліце-Нільсэн, віцэ-старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі
    3. Алеш Опата, амбасадар Чэшскай Рэспублікі ў Літоўскай Рэспубліцы
    9:50–10:00
    Праграмная прамова
    Падрабязней
    1. Алесь Бяляцкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022), заснавальнік праваабарончага цэнтра “Вясна” (1996), палітзняволены
    10:00–11:15
    1-я панэль: “Шчыты звонку, сеткі знутры: салідарнасць супраць турэмных сцен і муроў”
    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    1. Павел Севярынец, палітзняволены
    2. Уладзімір Лабковіч, палітзняволены
    3. Наталля Дуліна, палітзняволеная
    4. Наталля Мацкевіч, адвакатка
    5. Раса Юкнявічэне, дэпутатка Еўрапарламента, сімвалічная хросная палітзняволенага Юрыя Уласава (відэазварот)

    Мадэратарка: Юлія Коцкая

    11:15–11:30
    Перапынак на каву
    11:30–12:45
    2-я панэль: “Рэпартаж з-за кратаў: ад асвятлення пратэстаў да палітычнага зняволення. Журналісцкая салідарнасць”
    Падрабязней

    Выстава пра палітзняволеных журналістаў і журналістак / БАЖ

    Выстава “Лісты палітзняволеных Лукашэнкі” / Індэкс цэнзуры

    Спікеры/-кі:

    1. Ягор Марціновіч, палітзняволены
    2. Ксенія Луцкіна, палітзняволеная
    3. Эдуард Пальчыс, палітзняволены
    4. Вольга Ярохіна, медыяэкспертка
    5. Алег Агееў, намеснік старшыні / БАЖ

    Мадэратарка: Настасся Роўда

    12:45–13:30
    Абед
    13:30–15:00
    3-я панэль: “Зацемкі з БЕЛАГу: беларуская турэмная літаратура як акт салідарнага сведчання”
    Падрабязней

    Стэнд з беларускай турэмнай літаратурай / Вясна, Беларускі ПЭН, Радыё Свабода

    Пустое крэсла / Беларускі ПЭН

    Спікеры/-кі:

    1. Алена Лапцёнак, рэдактарка серыі кніг “Беларуская турэмная літаратура” / праваабарончы цэнтр “Вясна”
    2. Ірына Козікава, выканаўчая дырэктарка і каардынатарка праектаў / Беларускі ПЭН; сястра палітзняволенага
    3. Вольга Вялічка, экспертка-псіхалагіня (“Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме”)
    4. Зміцер Дашкевіч, палітзняволены (“Чарвяк”)

    Мадэратар: Аляксандр Лукашук

    15:00–15:15
    Перапынак на каву
    15:15–16:45
    4-я панэль: “Мастацтва салідарнасці: роля культуры ў барацьбе за вызваленне палітзняволеных”
    Падрабязней

    Выстава партрэтаў замежных палітзняволеных у Беларусі / Ксіша Анёлава

    Спікеркі:

    1. Руфіна Базлова (#FramedInBelarus)
    2. Ксіша Анёлава (мастацкі праект “Беларускі мартыралог”)
    3. Марына Дашук (спектакль “1,8M” і перформанс “The body you are calling is currently not available”)
    4. Мара Тамковіч (фільм “Пад шэрым небам”) (анлайн)

    Мадэратарка: Ірэна Кацяловіч

    17:00–18:20
    Паказ фільма «Пад шэрым небам» (рэж. Мара Тамковіч)
    Другі дзень Кангрэса прысвечаны стратэгічным шляхам для пераходу ад фіксацыі злачынстваў да дзеянняў, якія б паспрыялі развязванню крызісу правоў чалавека ў Беларусі. Праз экспертныя панэлі і дыскусіі ў фармаце fishbowl удзельнікі і ўдзельніцы абмяркуюць метады праваабарончай працы ў кантэксце татальных рэпрэсій, разбяруць «крохкую этыку» дапамогі ўнутры краіны і ацэняць эфектыўнасць міжнароднага ціску на рэжым. Асобная ўвага будзе накіравана на ролю беларускіх дыяспараў як крыніцы доўгатэрміновай дапамогі і рухавіка зменаў, што дазволіць сфармуляваць адказнасць і план дзейнасці беларускай супольнасці за мяжой у барацьбе за вольную Беларусь.

    Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская (будзе забяспечаны сінхронны пераклад)

    Мадэрацыя: Анастасія Васільчук / праваабарончы цэнтр “Вясна”
    09:00–10:00
    Рэгістрацыя, ранішняя кава/гарбата, нэтворкінг
    09:30–10:00
    Рабочы сняданак падчас рэгістрацыі: прэзентацыя даклада BelPol “Аб сапраўдным маштабе рэпрэсій у Беларусі”
    10:00–10:15
    Уступныя прамовы
    Падрабязней
    1. Юозас Алекас, старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі (відэазварот)
    2. Крысціна Шыянок, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы
    3. Лявон Марозаў, кіраўнік юрыдычнага дэпартамента Офіса Святланы Ціханоўскай
    10:15–10:20
    Праграмная прамова
    Падрабязней
    1. Марфа Рабкова, палітзняволеная
    10:20–11:50
    1-я панэль: «Акрэсліць цемру, знайсці святло: стратэгіі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў па Беларусі»
    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    1. Кацярына Дзяйкала / Беларускі хельсінскі камітэт
    2. Павел Сапелка / праваабарончы цэнтр “Вясна”
    3. Віціс Юрконіс / Freedom House
    4. Карына Маскаленка / група экспертак ААН па правах чалавека ў Беларусі
    5. Андрэа Хубер / The International Accountability Platform for Belarus (IAPB) (анлайн)

    Мадэратар: Дзмітры Лепрэтар

    12:00–12:15
    Перапынак на каву
    12:15–13:45
    1-ы Fishbowl: “Крохкая этыка дапамогі: дзе мяжа паміж бяспекай і эфектыўнасцю падтрымкі ўнутры Беларусі і за яе межамі?”
    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    1. Алеся Буневіч, палітзняволеная
    2. Анна Дапшэвічютэ / BYSOL
    3. Юлія Юхно / Цэнтр беларускай супольнасці ў Фларэнцыі
    4. Зміцер Герыловіч, cакратар па адвакацыі і палітыцы / Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”

    Мадэратарка: Ірына Маклейн

    13:45–14:20
    Абед
    14:20–15:50
    2-я панэль: “Ціск і падтрымка: як можа міжнародная супольнасць эфектыўна ўплываць на рэжым у Мінску?”
    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    1. Павел Латушка, намеснік кіраўніцы / Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі
    2. Юрась Меляшкевіч, намеснік старшыні БНФ, палітзняволены
    3. Крысціна Служман, жонка палітзняволенага Сяргея Ботвіча
    4. Уладзімір Жыгар / BelPol
    5. Екацярына Рояка, дэпутатка Сейма Літоўскай Рэспублікі

    Мадэратарка: Роза Турарбекава

    15:50–17:20
    2-і Fishbowl: “Роля і адказнасць беларускай супольнасці за мяжой у падтрымцы вольных”
    Падрабязней

    Спікеры/-кі:

    1. Наталля Калегава / Дапамога
    2. Юлія Люзіна / Вольныя
    3. Таццяна Нядбай / Беларускі ПЭН
    4. Яўгенія Белкіна / валанцёрская служба “Вясны”
    5. Воля Бромэн / Association of Belarusians in America (ABA) (анлайн)

    Мадэратар: Севярын Квяткоўскі

    Партнеры мерапрыемства