У тэксце апісана, як парламент павінен працаваць пасля пераходу да дэмакратыі: праз парламенцкія фракцыі, камісіі, адкрытыя пасяджэнні, пайменнае галасаванне, публічнае абмеркаванне законапраектаў і парламенцкі кантроль.
Асобна замацаваныя правы апазіцыі і парламенцкай меншасці, доступ грамадзян да інфармацыі, магчымасць удзелу зацікаўленых бакоў у абмеркаванні праектаў законаў, а таксама адказнасць дэпутатаў за прагулы, канфлікт інтарэсаў і парушэнне этычных нормаў.
Такі падыход павінен зрабіць парламент сапраўдным цэнтрам народнага прадстаўніцтва, а не дадаткам да выканаўчай улады.