• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з новым міністрам замежных справаў Чэхіі Пятром Мацынкам

    14 лютага, 2026

    Сустрэча адбылася на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Ціханоўская падзякавала Чэхіі за падтрымку Беларусі і беларускіх ініцыятываў. Бакі абмеркавалі працэс вызвалення палітвязняў, падтрымку беларускай дыяспары і дзейнасць місіі дэмакратычных сілаў у Празе.

    Ціханоўская запрасіла міністра наведаць місію, а міністр, у сваю чаргу, запрасіў Ціханоўскую ў Прагу. Суразмоўцы таксама абмеркавалі ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і неабходнасць працягваць намаганні дзеля спынення рэпрэсіяў і дасягнення дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Таксама размаўлялі пра пытанне візаў, і Ціханоўская папрасіла міністра разгледзець магчымасць павялічыць іх выдачу Чэхіяй. 

    Святлана Ціханоўская:

    «Для мяне вялікі гонар сустрэцца з новым міністрам замежных справаў Чэхіі. Я расказала пра нашую місію ў Празе, пра нашыя гістарычныя сувязі з Чэхіяй і пра жаданне з нашага боку паглыбляць адносіны і супрацоўніцтва. Я таксама згадала, што партыя, ад якой вылучаўся міністр, у сваёй выбарчай праграме адзначала падтрымку вольнай Беларусі. Міністр запэўніў мяне, што, нягледзячы на ўсе змены ў Чэхіі, падтрымка Беларусі і беларускіх ініцыятываў будзе працягвацца, і што беларусы могуць на яго разлічваць».

    Апошнія навіны