• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Група экспертаў ААН звярнулася да Беларусі з заклікам спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні ў дачыненні да зняволеных, асуджаных па абвінавачаннях у тэрарызме і экстрэмізме

    20 жніўня, 2025

    У заяве экспертаў ААН гаворыцца, што такія зняволеныя ў Беларусі ўтрымліваюцца ва ўмовах, якія пагражаюць іх здароўю і жыццю: у поўнай ізаляцыі, без медычнай дапамогі і з абмежаваннем кантактаў са знешнім светам. Такія практыкі могуць разглядацца як формы катаванняў або бесчалавечнага абыходжання і парушаюць міжнародныя абавязкі краіны. 

    Заклік экспертаў выкліканы выпадкамі жорсткага абыходжання з трыма зняволенымі — дзвюма жанчынамі і адным мужчынам, асуджанымі па абвінавачаннях у тэрарызме і экстрэмізме. Асаблівую трывогу выклікае сітуацыя, калі адна з жанчын пазбаўленая волі толькі за свае публікацыі па грамадска-палітычных пытаннях.

    На думку спецыялістаў ААН, гэта сведчыць пра тэндэнцыю выкарыстоўваць законы аб тэрарызме і экстрэмізме для падаўлення крытычных галасоў і абмежавання свабоды выказвання меркаванняў. Эксперты запатрабавалі неадкладна расследаваць усе парушэнні і забяспечыць гуманнае абыходжанне са зняволенымі.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў вітаў заяву экспертаў ААН:
    «Гэта важны сігнал, які пацвярджае шматлікія сведчанні беларускіх праваабаронцаў і саміх палітвязняў. Рэжым Лукашэнкі абавязаны спыніць жорсткае абыходжанне ў турмах, забяспечыць медычную дапамогу і выкананне базавых стандартаў абыходжання з людзьмі. Сённяшні заклік экспертаў — гэта яшчэ адзін напамін: правы чалавека не могуць быць адмененыя пад выглядам барацьбы з тэрарызмам ці экстрэмізмам. Таксама гэты падтэкст не можа быць выкарыстаны для барацьбы з іншадумствам».

    Апошнія навіны