Ці варта праводзіць люстрацыю? У якой форме? Якія катэгорыі павінны трапляць пад люстрацыю? І які міжнародны досвед можа быць карысным для нашай краіны?
На гэтыя (і не толькі!) вострыя і складаныя пытанні ў адкрытай дыскусіі адказваюць дарадцы Святланы Ціханоўскай: Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца, і Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе.
У дыскусіі не абыходзіцца без рознагалоссяў і складаных маральных пытанняў. Вырашэнне кожнага з іх мае істотнае значэнне для будучыні Беларусі. Далучайцеся да абмеркавання Канцэпцыі люстрацыі па спасылцы!