Гэта магчымасць для прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і дыяспары, якія знаходзяцца за межамі краіны, сустрэцца афлайн, абмеркаваць актуальныя пытанні і разам будаваць будучыню.
11:40–13:30
13:30–14:00 Прэзентацыя вынікаў працы ў групах.
14:00–15:30 — Агульная працоўная група: фандрайзінг.
Падчас сайд-івэнту будзе прэзентаваны даклад, у падрыхтоўцы якога брала ўдзел шырокае экспертнае кола. Даклад з’яўляецца першым сістэматызаваным доказам удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Ён базуецца як на інфармацыі з адкрытых крыніцаў, так і на звестках з закрытых крыніцаў.
Даклад прэзентуюць прадстаўнікі арганізацыі BELPOL
Матвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар
Мадэратар:
Уладзімір Жыгар
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
Канферэнц-зала Erazma Majewskiego, Pałac Staszica, 3 паверх, нумар 300
Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
Staszic Palace
Сайд-івент прысвечаны абмеркаванню магчымасцяў і стратэгій прыцягнення прыватных фінансавых рэсурсаў на культурныя ініцыятывы, адражэнне культуры мецэнацтва. Падчас сустрэчы арганізатары і запрошаныя спікеры падзеляцца досведам прыцягнення прыватнага фінансавання ў межах Клуба беларускіх мецэнатаў і Беларускіх Магістратаў, прааналізуюць актуальныя выклікі і паспрабуюць разам з удзельнікамі распрацаваць магчымыя кірункі развіцця мецэнацтва ў беларускім кантэксце.
Выступоўцы:
заснавальнікі Клуба беларускіх мецэнатаў
Цімох Акудовіч (Беларускія Магістраты)
Мадэратар:
Сяргей Будкін (Беларуская Рада культуры)
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
Канферэнц-зала Erazma Majewskiego, Pałac Staszica, 3 паверх, нумар 300
Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
Staszic Palace
Круглы стол прысвечаны абмеркаванню такіх уступных тэм, важных для далейшай працы на канферэнцыі дыяспар як
– акрэсленне культурнай дыпламатыі, ці заўжды гэта справа выключна дзяржаўная?
– навошта патрэбная сістэмная праца па культурнай дыпламатыі і прасоўванню брэнда краіны?
– якія сферы актыўнасцяў патрапляюць у сферу культурнай дыпламатыі?
– ці можа кожны актывіст дыяспары ў пэўнай ступені быць «народным» культурным дыпламатам?
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
Канферэнц-зала Erazma Majewskiego, Pałac Staszica, 3 паверх, нумар 300
Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
Staszic Palace
Нефармальная сустрэча з каардынатарамі і прадстаўнікамі Народных амбасадаў. Удзельнікі даведаюцца пра дзейнасць НА, праекты, у якіх арганізацыя задзейнічана, атрымаюць кансультацыі і практычныя парады па вырашэнню праблем беларусаў у розных краінах і магчымасці супрацы. Сустрэча накіравана на адкрыты дыялог і практычную дапамогу ўдзельнікам.
Выступоўцы:
• Міхаіл Рубін
Мадэратар:
Міхаіл Рубін
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
Канферэнц-зала Erazma Majewskiego, Pałac Staszica, 3 паверх, нумар 300
Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
Staszic Palace
Гэты сайд-івэнт накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дыяспаральнымі арганізацыямі і маладымі людзьмі з Беларусі, дыяспарай і краінамі ЕС. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць разам распрацоўваць ідэі праектаў, што спрыяюць інтэграцыі, актывізацыі і падтрымцы моладзі, пашырэнню ўзаемаразумення і міжкультурнай камунікацыі. У праграме — інструменты і магчымасці адукацыйных і культурніцкіх праграмаў Еўрапейскага Саюза.