• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Андрэй Гнёт на свабодзе!

    31 кастрычніка, 2024

    Сёння Андрэй Гнёт бяспечна пакінуў Сербію. Больш за год ён правёў пад арыштам. Беларускага актывіста і аднаго з лідараў Свабоднага саюза спартсменаў Беларусі затрымалі 30 кастрычніка 2023 года ў Бялградзе.

    Святлана Ціханоўская павіншавала з вызваленнем Андрэя Гнёта і выказала падзяку ўсім, хто ўсё гэта час змагаўся за яго вызваленне:

    «Гэта нашая агульная перамога. Я віншую Андрэя з доўгачаканай свабодай, прывітаю і спадзяюся, што наперадзе яго чакае мірнае і бяспечнае жыццё. Надалей мы не павінны дазволіць рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць міжнародныя механізмы для пераследу актывістаў. І мы будзем змагацца за кожнага, хто патрапіў пад рэпрэсіі рэжыму.

    Мы дзякуем усім, хто змагаўся за вызваленне Андрэя: адвакатам, палітыкам, журналістам, праваабаронцам, дыпламатам. Усім, хто дапамагаў Андрэю матэрыяльна. Я таксама дзякую Прэзідэнту Сербіі і яго камандзе, з якімі мы працавалі на працягу апошніх месяцаў па справе Андрэя. Я таксама вельмі ўдзячная старшыні Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен, краінам-членам ЕС, у асаблівасці МЗС Германіі за падтрымку».

    📌 18 ліпеня Святлана Ціханоўская падняла пытанне вызвалення Андрэя Гнёта з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. З таго часу Міжнародная каманда Офіса знаходзілася на сувязі з камандай Прэзідэнта Сербіі.

    📌 Разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай, НАУ, Офіс Святланы Ціханоўскай з першых дзён прыцягваў увагу сусветнай супольнасці да палітычных матываў яго затрымання і пагрозы экстрадыцыі ў Беларусь.

    📌 Былі накіраваны звароты да Еўрапейскага Саюза, праваабарончых арганізацыяў ААН, міжнародных механізмаў ААН і сербскім уладам, каб папярэдзіць экстрадыцыю. Асаблівую ролю адыграла падтрымка старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен і шэрагу лідараў ЕС, якія садзейнічалі абароне Андрэя.

    📌 Офіс знаходзіўся ў пастаянным кантакце з амбасадамі краінаў ЕС і ЗША ў Сербіі, з МЗС Германіі.

    📌 Адным з ключавых вынікаў намаганняў стаў паспяховы запыт на гуманітарную візу ў Германію на падставе § 22 Закону аб знаходжанні (Aufenthaltsgesetz, 2008).

    📌 Значным дасягненнем стала сумесная праца юрыстаў Андрэя і дэмакратычных сілаў па адмене чырвонага паведамлення (Red Notices) Інтэрполу.

    📌 Былі падрыхтаваныя заяўкі ў падтрымку Гнёта шэрагам парламентаў, у тым ліку Еўрапейскім парламентам, польскім, а таксама Супольнасцю дэмакратыяў (Community of Democracies), міжнароднымі арганізацыямі.

    Апошнія навіны