Да Дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак.
У сваёй прамове лідарка падкрэсліла: за кожным іменем у спісе палітвязняў — чалавек, сям’я, страчанае здароўе, гады жыцця і боль чакання. Таксама Ціханоўская нагадала пра ўмовы, праз якія праходзяць людзі ў няволі, і пра тое, што нават пасля вызвалення пераслед для многіх не заканчваецца.
«У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Ніводнага. За гэтыя гады мы амаль прызвычаіліся: сотні імёнаў у спісе палітзняволеных, штодзённыя затрыманні, звесткі пра катаванні — усё гэта стала нібыта новай нормай. Але гэта не норма. Гэта не мусіць быць нормай».
Зварот цалкам — на афіцыйным YouTube-канале.
Поўны тэкст звароту — па спасылцы.