Спецпасланнікі па Беларусі: хто яны і ў чым іх роля?
Міжнародныя партнёры адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. У сувязі з нелегітымнасцю рэжыму Лукашэнкі, дэмакратычныя краіны адмовіліся прызначаць у Мінск амбасадараў.
У той жа час: каб працаваць з інстытутамі дэмакратычных сілаў Беларусі, прызначаюцца спецпасланнікі ці амбасадары па асаблівых даручэннях.
Формы працы спецпасланнікаў
Кожная краіна выкарыстоўвае ўласны падыход у залежнасці ад дыпламатычных практык і рэсурсаў:
- Спецыяльны прадстаўнік у Вільні – прызначаецца МЗС краіны і знаходзіцца ў Вільні. Такі падыход выкарыстоўваецца, напрыклад, Эстоніяй і ЗША, якія стварылі Аддзел па справах Беларусі ў сваіх амбасадах у Літве.
- Спецыяльныя пасланнікі са сталіц – напрыклад, як у Польшчы, Францыі, Швецыі, Латвіі, Украіне.
- Нерэзідэнцкія амбасады – працуюць па Беларусі з суседніх краінаў. Напрыклад, з Варшавы або Вільні, як гэта робяць Нарвегія, Ірландыя, Фінляндыя, Канада і Нідэрланды.
- Амбасадары, акрэдытаваныя ў Літве, якія таксама маюць мандат працаваць з беларускімі дэмакратычнымі сіламі – напрыклад, Італія і Іспанія.
Сёння каля 20 краінаў падтрымліваюць Беларусь праз спецыяльных прадстаўнікоў, і колькасць гэтых дзяржаваў павялічваецца.
Роля спецпасланнікаў
Гэтыя дыпламаты служаць своеасаблівым мастком паміж Беларуссю і ўрадам іншых краінаў. Яны – асноўная кропка ўваходу для кантактаў з іншай краінай па практычна ўсіх пытаннях. Напрыклад:
- фармаванне агульнай палітыкі, якая адрознівае рэжым ад беларускага народа;
- падтрымка палітвязняў і іх сем’яў;
- ўзаемадзеянне ў пытаннях легалізацыі беларусаў за мяжой;
- павышэнне мабільнасці беларусаў праз візы і стыпендыі.
Як працуе ўзаемадзеянне з дэмакратычнымі сіламі?
Спецпасланнікі справаздачацца перад сваімі ўрадамі, аднак падчас афіцыйных візітаў Святланы Ціханоўскай яны часта прысутнічаюць на сустрэчах, а таксама ўдзельнічаюць у агульных брыфінгах, якія арганізоўвае Офіс.
Калі вы маеце патрэбу звязацца з адным з спецпасланнікаў – напішыце на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org ці звярніцеся ў чат-бот у тэлеграме @AskOffice_Bot.
Глядзіце спіс спецпасланнікаў ніжэй:
Літва
Амбасадар Аста Андрыяўскене (Amb. Asta Andrijauskiene)
Украіна
Амбасадар Ігар Кізім (Amb. Ihor Kyzym)
Эстонія
Марка Коплімаа (Mr Marko Koplimaa)
Нарвегія
Амбасада Нарвегіі ў Літве
Швецыя
Амбасадар Крысціна Ёханесан (Amb. Christina Johannesson)
Францыя
Амбасадар Віёлен Білет дэ Вільмёр (Amb. Violaine Billette de Villemeur)
Данія
Амбасадар Грэтэ Сіласен (Amb. Grete Sillasen)
Польшча
Адам Халацінскі (Adam Hałaciński)
ЗША
Адзінка па беларускіх справах у Вільні (Belarus Affairs Unit, Vilnius)
Ісландыя
Амбасадар Герман Інголфсан (Amb. Hermann Ingolfsson)
Латвія
Амбасадар Гунта Пасторэ (Amb. Gunta Pastore)
Фінляндыя
Амбасадар Яакка Лехтавірта (Ambassador Jaakko Lehtovirta, часовы выконваючы абавязкі)
Канада
Амбасадар Кэтрын Годэн (Amb. Catherine Godin)
Ірландыя
Амбасадар Седна МакХ’ю (Amb. Seadhna MacHugh)
Італія
Амбасадар Эмануэле дэ Майгрэт (Amb. Emanuele de Maigret)
Нідэрланды
Амбасадар Еннес дэ Моль (Amb. Jennes de Mol)
Мальта
Амбасадар Марыса Фаруджа (Amb. Marisa Farrugia)
Германія
Робін Вагенэр (Mr. Robin Wagener)
Іспанія
Амбасадар Ньевес Бланка (Amb. Nieves Blanco)
Чэхія
Амбасадар Алеш Опата (Amb. Aleš Opata)