Делегітымацыя рэжыму Лукашэнкі, непрызнанне беларускай і міжнароднай супольнасцю вынікаў імітацыі выбараў.
Адкрытасць Еўропы і ўсяго дэмакратычнага свету. Не жалезнай заслоне!
Аб’яднанне для супольнай дзейнасці, а не змаганне адно супраць аднаго.
Задачы Платформы 2025
Абараняць і прасоўваць інтарэсы беларусаў і беларусак, дзе б яны ні знаходзіліся. Адвакатаваць пытанні выдачы візаў і адкрыцця пасажырскіх пераходаў, доступу да атрымання адукацыі, вырашэння пытанняў легалізацыі;
Напоўніць зместам еўрапейскую перспектыву для Беларусі, зрабіць еўрапейскі выбар адчувальным, а яго канкрэтныя перавагі – зразумелымі для ўсіх беларусаў і беларусак;
Умацоўваць сувязі паміж беларусамі і беларускамі з рознымі поглядамі, унутры краіны і за яе межамі, праз сумесныя дзеянні, узмацняць патэнцыял беларускіх арганізацыяў;