• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Хаб Офіса Ціханоўскай

    Рэзідэнцыя для актывістаў у Хабе Офіса Святланы Ціханоўскай

    Праграма Хаба створана для актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі. Удзельнікам прапануецца даследаваць новыя ідэі, прыдумляць сумесныя праекты, а таксама развіваць новыя напрамкі ў сваёй працы.

    МЭТЫ ПРАГРАМЫ

    • Падтрымка і рэалізацыя праэктаў, накіраваных на развіццё грамадскай супольнасці, распаўсюд інфармацыі і падтрымку беларусаў;
    • Наладзіць супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне паміж рознымі ініцыятывамі і Офісам Ціханоўскай.

    ДЛЯ КАГО?

    Актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).

    ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАГРАМЫ

    3 месяцы.

    МАГЧЫМАСЦІ

    • Працоўнае месца і месца для сустрэч каманды ў Хабе.
    • Адукацыйная падтрымка.
    • Экспертная дапамога (індывідуальныя кансультацыі і ментарства).
    • Тэхнічная дапамога (абсталяванне для друку, фота/відэаздымкаў і інш.).
    • Нетворкінг (дапамога ва ўсталяванні кантактаў з вонкавымі актарамі).
    • Рэалізацыя сумесных праектаў з Офісам Ціханоўскай.

    Стаць рэзідэнтам Хаба: https://forms.gle/b95MF6zp5rPMuuCs6.