• News
  • Office
  • New Belarus
  • Partners
  • Support
  • Contacts
  • News
  • Office
  • New Belarus
  • Partners
  • Support
  • Contacts
  • Санкцыі ЗША супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў ужо набылі моц

    April 19, 2021

    Сёння, 19 красавіка, санкцыі ЗША супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў ужо набылі моц. Цяпер на працягу 45 дзён міжнародныя кампаніі павінны скасаваць супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі, якія падтрымліваюць рэжым.

    Якія яшчэ санкцыі ўжо працуюць у дачыненні да рэжыму?

    Санкцыі – гэта інструмент ціску, які ў сукупнасці з перамовамі можа прывесці да вырашэння крызісу ў Беларусі.

    У дачыненні да рэжыму ўжо дзейнічаюць персанальныя санкцыі ў наступных краінах: Вялікабрытанія, Нарвегія, Швейцарыя, Украіна, Чарнагорыя, Албанія, Паўн. Македонія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, а таксама – у Еўрасаюзе, Канадзе і ЗША.

    Адрасныя эканамічныя санкцыі таксама прыносяць вынік. Напрыклад, у студзені 2021 года пастаўшчыкі абсталявання для завода «Амкадор», што належыць чалавеку, які трапіў пад санкцыі, Аляксандру Шакуціну, адмовіліся ад выканання сваіх абавязальніцтваў.

    Санкцыі павялічваюць рызыкі для бізнесменаў, набліжаных да Лукашэнкі. У нейкі момант іх выдаткі на падтрымку рэжыму становяцца занадта высокімі. Гэта можа прымусіць бізнес абараняць свае інтарэсы і прымусіць рэжым ісці на палітычныя саступкі.

    Што далей?

    Санкцыі павінны быць часткай комплексных мер у дачыненні да Беларусі разам з эканамічным ціскам, падтрымкай грамадзянскай супольнасці, СМІ і іншых дэмакратычных сіл і груп. Тады гэта будзе эфектыўная праца для прымусу рэжыму да дыялогу з беларускім народам.

    Адначасова з гэтым павінна быць добра распрацаваная і выразна выкладзеная праграма эканамічнай падтрымкі, якая пасля падзення рэжыму дазволіць максімальна бязбольна перажыць пераходны перыяд. Офіс Ціханоўскай поацуе над Усёабдымным планам дапамогі Беларусі ад ЕС – ён уключае падтрымку на пераходны перыяд і пасля новых выбараў.

    Last news