• Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Русский
  • Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Саміт Еўрапейскіх лідараў, Венецыянскі біенале. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3–10 траўня

    13 мая, 2026

    УДЗЕЛ У САМІЦЕ ЕЎРАПЕЙСКІХ ЛІДАРАЎ

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Саміце еўрапейскіх лідараў у Ерэване. На палях мерапрыемства Ціханоўская правяла кароткія размовы больш чым з 20 лідарамі краінаў Еўропы, сярод якіх прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Канады Марк Карні, прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, міністр замежных справаў Арарат Мірзаян.

    У межах форуму адбылася панэльная дыскусія «Дэмакратычная ўстойлівасць, гібрыдныя пагрозы і ШІ: абарона дэмакратычных выбараў» з удзелам Святланы Ціханоўскай. Разам з гэтым Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі армянскай экспертнай і грамадзянскай супольнасці.

    Дарадца Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька правялі сустрэчу ў парламенце Арменіі з Рустамам Бакаянам.

    Фотарэпартаж.

    УДЗЕЛ У ВЕНЕЦЫЯНСКІМ БІЕНАЛЕ

    Святлана Ціханоўская далучылася да Венецыянскай біенале — адной з найстарэйшых і найбольш прэстыжных міжнародных выставаў сучаснага мастацтва ў свеце. Сёлета была прадстаўленая выстава «Official. Unofficial. Belarus», створаная камандай Беларускага Свабоднага Тэатра. Выстава адкрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітвязняў, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы. 

    Фотарэпартаж.

    ЗВАРОТ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ ДА 81-Й ГАДАВІНЫ ДНЯ ПЕРАМОГІ

    Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 81-й гадавіны Дня Перамогі: «9 траўня — дзень памяці. Дзень, калі мы ўспамінаем тых, хто перамог нацызм у Другой сусветнай вайне, і тых, хто не вярнуўся дадому. У Беларусі няма сям’і, якую б вайна абмінула. Мы памятаем гэты подзвіг, і менавіта таму асабліва балюча бачыць, як памяць пра гэтую жахлівую вайну выкарыстоўваюць як прапагандысцкі інструмент, каб апраўдаць новую».

    Тэкст прамовы.

    Зварот.

    РЭАКЦЫЯ НА ТРЭЦЯЕ АБВІНАВАЧАННЕ УЛАДЗІМІРА КНІГІ ЗА НЕПАДПАРАДКАВАННЕ АДМІНІСТРАЦЫІ КАЛОНІІ

    Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязня Уладзіміра Кнігу будуць судзіць трэці раз па артыкуле 411 КК РБ за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі». Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях пракаментаваў: «Прымяненне артыкула 411 — сістэмны інструмент палітычных рэпрэсіяў, які супярэчыць базавым прынцыпам права, у тым ліку забароне паўторнага пакарання».

    СУПРАЦОЎНІЦТВА З КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДАЙ

    Каардынацыйная Рада і Офіс Святланы Ціханоўскай — розныя структуры, але яны шмат у чым працуюць у звязцы. Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную Раду сабралі некалькі прыкладаў таго, як гэтае супрацоўніцтва дае канкрэтныя вынікі для беларусаў.

    АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ Ў 2026 ГОДЗЕ

    У Беларусі працягваецца ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над адукацыяй і навукай, якое суправаджаецца палітычнай індактрынацыяй, рэпрэсіямі супраць акадэмічнай супольнасці і недафінансаваннем. Паводле агляду дарадцы Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Паўла Церашковіча, улады абмяжоўваюць доступ да вышэйшай адукацыі, ліквідуюць недзяржаўны адукацыйны сектар і ўзмацняюць мілітарызацыю падрыхтоўкі кадраў. Агляд цалкам — па спасылцы.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ НАВЕДАЛА ПАКАЗ ФІЛЬМА «ПАД ШЭРЫМ НЕБАМ»

    У Варшаве Святлана Ціханоўская наведала паказ фільма «Пад шэрым небам» беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Фільм распавядае пра журналістку Кацярыну Андрэеву і яе мужа, журналіста Ігара Ільяша. Гэта быў першы прагляд з вызваленай журналісткай. Ігар Ільяш да гэтага часу знаходзіцца за кратамі. 

    МЕДЫЯ

    Зеркало (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), Euroradio (Беларусь), Радыё Рацыя (Беларусь), Public Radio of Armenia (Арменія), Public Radio of Armenia (Арменія), Factor tv (Арменія), Первый канал общественного телевидения Армении, 1in TV (Арменія), Interfax (Украіна), TVP World (Польшча), Polskie Radio (Польшча).

    Последние новости