Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету III збярэ арганізацыі і супольнасці беларускай дыяспары для абмеркавання актуальных праблемаў, задачаў і спосабаў іх вырашэння
Выставачная секцыя:
— беларускія кнігавыдавецтвы
— Беларускі інстытут у Празе: Рада БНР у Чэхаславакіі
— ЗБС «Бацькаўшчына»: гісторыя беларускай дыяспары
Нацыянальная лідарка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
У чым задача Канферэнцыі, якія вынікі мы хочам ад яе атрымаць, як мы плануем арганізаваць работу, на што мы не марнуем час канферэнцыі
журналіст тэлеканала «Белсат»
Спікеры на працягу 5 хвілінаў прадстаўляюць уласныя візіі таго, як павінна развівацца дэмакратычная супольнасць у 2024-2025 гадах, што змянілася праз працяглы перыяд пасля 2020 году, якую ролю могуць і/або павінны адыгрываць палітычныя суб’екты і супольнасці беларусаў(-ак) замежжа, як прыярытэзаваць цяжкасці і выклікі, якія ўзнікаюць у сённяшніх умовах, і ці могуць беларусы(-скі) замежжа рэальна ўплываць на грамадска-палітычную сітуацыю ўнутры Беларусі.
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Нацыянальнага Антыкрызіснага Упраўлення
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай
Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі
Член міжнароднай камісіі КР, кандыдатка гістарычных навук, дацэнт
Кіраўнік мабілізацыйнага цэнтра ПКК
журналіст тэлеканала «Белсат»
У часы, калі адносіны між нашымі краінамі рэдукаваныя ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны, саўдзельнікам якой стала рэжымная Беларусь, дыялог беларускага і ўкраінскага народаў адбываецца пераважна на дыяспаральным узроўні: беларускія добраахвотнікі і добраахвотніцы змагаюцца на баку Украіны, беларускія ўцекачы і ўцякачкі рэалізуюць медычна-гуманітарныя праекты для украінскіх і беларускіх ваяроў, а таксама пацярпелых ад расейскай вайны, беларускія і ўкраінскія творцы ў выгнанні дзеляцца досведам уцёкаў ад рэпрэсій і вайны і ствараюць супольныя мастацкія наратывы, насуперак прапагандзе ўзнікаюць беларуска-ўкраінскія медыйныя праекты і багата іншага.
амбасадар Украіны па асаблівых даручэннях у Беларусі (Zoom)
Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве
рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» і кінафестываль «1084 На мяжы» ва Украіне
беларускі медык ва Украіне, прафсаюзны актывіст
каардынатарка дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне, фонд BYSOL
Білорусько-український спостерігач
міжнародная камісія Каардынацыйнай рады, Free Belarus Center
* Section is organized by the Office of Belarus Democratic Forces in the Czech Republic with the support of the Friedrich Naumann Foundation for Freedom.
4 тэмы, аб’яднаныя агульнай праблематыкай узмацнення патэнцыялу супольнасці беларусаў (-ак) замежжа па тэмам:
— легалізацыя і дакументы
— рэсурсы і фінансаванне
— культура і нацыянальнае адраджэнне
— дапамога былым палітычным зняволеным і іх сем’ям/сваякам
Кожны з 4 блокаў будзе прысвечаны некалькім экспрэс-прамовам(да 3 хвілін) беларусаў і беларусак, якія маюць рэалізаваныя ці гатовыя да рэалізацыі кейсы па вырашэнні праблемаў у рамках дадзенай праблематыкі. Пасля прамоваў мадэратар прапануе аўдыторыі задаваць пытанні на ўдакладненне. У рамках кожнага блоку будзе 1 «свабодны мікрафон» для ўдзельнікаў з залы.
кіраўніца Дабрачыннага фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі палітзняволеным і іх сем'ям.
Кіраўнік фонда салідарнасці BYSOL.
Каардынатарка ініцыятывы Вольныя, актывістка
прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі
дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, у мінулым прадстаўніца беларускай нацменшасці ў камітэце па пытаннях нацменшасцей пры пражскім Магістраце, каардынатарка медычна-гуманітарнай праграмы «Медэвак» пад эгідай МУС ЧР па дапамозе параненым падчас мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020
Заснавальніца ініцыятывы Партызанка, Кіраўніца Усходняга аддзела WKB Lawyers, Старшыня Надзіральнай Рады АББА
прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Прадстаўніцтва па міжнародных справах
намеснік Прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета
Кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы
каардынатарка Беларускай Рады культуры
старшыня Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, дырэктарка Free Belarus Center
сазаснавальнік платформ Голас і Новая Беларусь
журналіст тэлеканала «Белсат»
Экскурсія бясплатная, у якасці рэгістрацыі жадаючым трэба паведаміць пра ўдзел лістом на мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org, пазначыць імя, прозвішча, дзень і час той экскурсіі, на якую вы б хацелі патрапіць.
Экскурсія скончыцца на плошчы Staroměstské náměstí у кропцы, дзе месцілася меркаваная друкарня Францішка Скарыны і дзе а 16:00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага знака.
Экскурсія бясплатная, у якасці рэгістрацыі жадаючым трэба паведаміць пра ўдзел лістом на мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org, пазначыць імя, прозвішча, дзень і час той экскурсіі, на якую вы б хацелі патрапіць.
Экскурсія завершыцца каля магілаў прэзідэнтаў БНР, на якія а 11:00 будзе ўскладаць кветкі нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская разам са старшынём Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі Мілашам Выстрчылам і першым заступнікам Старшыні Рады БНР Сяргеем Навумчыкам.
Экскурсія бясплатная, у якасці рэгістрацыі жадаючым трэба паведаміць пра ўдзел лістом на мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org, пазначыць імя, прозвішча, дзень і час той экскурсіі, на якую вы б хацелі патрапіць.