Гэтымі днямі Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Бруселю, дзе ўзяла ўдзел у пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Гэта ўжо трэцяя працоўная сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў Еўрасаюза – і зараз да яе з боку заходніх партнёраў далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных адносінах.
Рашэнні якіх праблемаў будзе шукаць працоўная група падчас сустрэчы?
📎 Рэпрэсіі ў краіне і стан беларускіх палітвязняў;
📎 Пагроза незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі, саўдзел Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны;
📎 Міграцыйныя праблемы, візавыя пытанні і легалізацыя беларусаў у краінах ЕС;
📎 Стратэгія на 2025 год.
Адзначым, што акрамя Святланы Ціханоўскай беларускі бок на сустрэчы прадставяць намеснік лідаркі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Кавалеўскі і Павел Латушка, а таксама прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык і кіраўнік апарата Кабінета Валерый Мацкевіч.