Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў відэа звярнуўся да дыпламатаў Беларусі і ўсіх дзяржслужбоўцаў. Ён заклікаў іх узяць прыклад Наталлі Хвастовай, якая сёння абвясціла пра сыход з пасады консула ў Мюнхене.
«У 2020 годзе шмат якія дыпламаты пайшлі на такі крок. Тады гаворка ішла пра фальсіфікацыі, знішчэнне дэмакратыі, непавагу да правоў і свабодаў чалавека. Сёння гаворка ідзе ўжо пра суверэнітэт і само існаванне Беларусі».
Вы можаце звязацца з Валерам Кавалеўскім, напісаўшы на пошту: [email protected]
Таксама звязацца з Офісам можна праз чат-бот: @AskOffice_Bot