• Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Русский
  • Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Школа палітычных кампаніяў Офіса Святланы Ціханоўскай

    Школа палітычных кампаніяў Офіса Святланы Ціханоўскай накіраваная на павышэнне кампетэнцыяў у сферы планавання, распрацоўкі і рэалізацыі палітычных і інфармацыйных кампаніяў. Мы ладзім яе для актывістаў (-к) беларускай грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў (-ц) палітычных структураў.

    Набор закрыты. Сачыце за навінамі Офіса Святланы Ціханоўскай, каб не прапусціць новы этап Школы!

    Што мы прапануем?

    Праграма Школы спалучае анлайн-навучанне і выязныя практыка-арыентаваныя мерапрыемствы. Удзельнікі (-цы) атрымліваюць як тэарэтычныя веды, так і практычныя навыкі праз семінары, трэнінгі і групавую працу над уласнымі праектамі.

    Вось толькі некаторыя з тэмаў:

    • Палітычныя кампаніі: планаванне, распрацоўка, рэалізацыя і аналіз.
    • Стратэгічная камунікацыя: праца з медыя, стварэнне інфармацыйных прадуктаў.
    • Інфармацыйная праца: супрацьдзеянне прапагандзе, контрпрапаганда, інфармацыйныя войны.
    • Праца з аўдыторыяй: вызначэнне мэтавых аўдыторыяў (у тым ліку ўнутры Беларусі), вобразы ў кампаніях, алгарытмы сацсетак (Інстаграм, Цікток, Ютуб, Фейсбук).
    • Сучасныя тэхналогіі: ужыванне штучнага інтэлекту (ШІ), асновы аўтаматызацыі без коду.
    • Бяспека і рызыкі: забеспячэнне бяспекі ў кампаніях, стварэнне карт рызыкаў і праца з імі.

    Чаму вам будзе цікава?

    • Атрымаеце комплексныя веды і практычныя навыкі па планаванні і рэалізацыі палітычных і інфармацыйных кампаніяў.
    • Распрацуеце ўласныя праекты палітычных кампаніяў пры падтрымцы дасведчаных ментараў (-к).
    • Навучыцеся выкарыстоўваць сучасныя тэхналагічныя інструменты, у тым ліку штучны інтэлект і аналіз даных, для дасягнення мэтаў.
    • Наладзіце супрацоўніцтва і гарызантальныя сувязі з іншымі актывістамі, прадстаўнікамі НДА і палітычных структураў.
    • Зразумееце, як эфектыўна працаваць са стратэгічнай камунікацыяй, медыяпраектамі і інфармацыйнай бяспекай.

    Праграмы і мерапрыемствы ў межах Школы

    Школа палітычных кампаній

    верасень–кастрычнік 2025

    40 актывістаў і прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх арганізацыяў прайшлі навучанне ў першай праграме Школы. Яна аб’яднала анлайн-блок і вочны модуль, што адбыўся на працягу 4 дзён пад Вільнюсам.

    Адукацыйная праграма была прысвечаная планаванню і рэалізацыі палітычных кампаніяў, а таксама выкарыстанню сучасных тэхналагічных інструментаў у палітычнай дзейнасці. Афлайн-сесія стала пляцоўкай для інтэнсіўнай практычнай працы з экспертамі.

    Школа дазволіла ўдзельнікам (-цам) атрымаць новыя навыкі, наладзіць супрацоўніцтва і падрыхтаваць уласныя праекты для будучых кампаніяў.

    Чым удзельнікам (-цам) спадабалася праграма?

    • «Важныя людзі, новыя знаёмствы, «развіртуалізацыя» — адчувалася сапраўдная супольнасць».
    • «Вялікі дзякуй Аляксандру Дабравольскаму за прафесіяналізм і ўважлівы падыход».
    • «На Школе панавала камфортная атмасфера, цёплая і сяброўская камунікацыя з боку арганізатараў, а таксама разнастайнасць удзельнікаў і ўдзельніц».
    • «Лекцыі былі якасныя і жывыя, з моцнымі экспертамі і эксперткамі, а некаторыя спікеры і спікеркі адкрыліся з новага боку».

    Кантакты

    Пытанні і прапановы па Школе палітычных кампаніяў можна дасылаць на афіцыйную электронную пошту: politicalschool@tsikhanouskaya.org