• Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • Русский
  • Новости
  • Офис
  • Новая Беларусь
  • Партнеры
  • Помощь
  • Контакты
  • IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету!

    Гэта магчымасць для прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацыяў, ініцыятываў і дыяспары, якія знаходзяцца за межамі краіны, сустрэцца афлайн, абмеркаваць актуальныя пытанні і разам будаваць будучыню.

    *Мерапрыемства публічнае. Будзе весціся фота- і відэаздымка

    Праграма

    24 ТРАЎНЯ

    24 ТРАЎНЯ

    САЙД ІВЭНТЫ [23, 25 ТРАЎНЯ]

    САЙД ІВЭНТЫ [23, 25 ТРАЎНЯ]

    08:30 - 09:30

    Рэгістрацыя ўдзельнікаў

    09:30 - 09:35

    Уступнае слова Святланы Ціханоўскай: вітанне ўдзельнікаў і адкрыццё канферэнцыі.

    09:35 - 09:40

    Вітальнае слова старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы

    09:40 - 09:45

    Вітальнае слова Яна Маліцкага, дырэктара Цэнтра Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта

    09:45 - 09:50

    Арганізацыйнае вітанне мадэратараў

    09:50 - 11:20

    «Сацыяльна-гуманітарная салідарнасць: як беларуская дыяспара падтрымлівае палітзняволеных і сем’і загінулых добраахвотнікаў».

    Падрабязней

    Мадэратарка:

    Вольга Зазулінская

    Удзельнікі_цы:

    • Прадстаўніца дыяспары і Народных Амбасад — Юлія Юхно.
    • Прадстаўнік асацыяцыі палітзняволеных — Алег Кулеша.
    • Былая палітзняволеная — Антаніна Канавалава.
    • Добраахвотнікі — спікер (анлайн).
    • Дапаможная арганізацыя — BYSOL, Андрэй Стрыжак.



    11:20 -11:40

    Кава-паўза, нэтворкінг

    11:40 - 15:30

    Праца ў групах (гібрыдны фармат)

    Падрабязней

    11:40–13:30

    • Легалізацыя, мабільнасць, бяспека.
    • Культура, адукацыя і нацыянальная ідэнтычнасць. 
    • Падтрымка палітычных зняволены, рэпрэсаваных і дабраахвотнікаў. 
    • Аб’яднанне, развіццё дыяспары, узаемная дапамога.
    • Анлайн група (па ўсіх тэмах)

    13:30–14:00  Прэзентацыя вынікаў працы ў групах. 

    14:00–15:30 — Агульная працоўная група: фандрайзінг.



    15:30 - 16:00

    Кава-паўза і нефармальныя абмеркаванні папярэдняй тэмы.

    16:00 - 16:15

    Прамежкавыя вынікі і падрыхтоўка да другой часткі дня.

    16:15 - 18:00

    Пазітыўныя прыклады дыяспаральных суполак і арганізацыяў

    Падрабязней

    Мадэратар: Міхаіл Рубін

    Удзельнікі_цы:

    Арцём Лядоўскі — Аўстралія

    Ірына Маклейн — Шатландыя

    Аляксандра Мамаева — Славенія

    Насця Свіркова — Аўстрыя

    Марыя Яфімава — USA (АБА)

    Юлія Юхно — Італія

    Віталь Гаўрук — Малдова

    Алесь Маісеенка — Германія

    18:00 - 18:55

    Бліц пытанні палітыкам з залы і анлайн.

    18:55 - 19:00

    Падвядзенне вынікаў дня і завяршэнне.

    23 ТРАЎНЯ

    09:30 - 10:30

    Шляхі пошуку прыватнага фінансавання культурнага сектара

    Падрабязней

    Сайд-івент прысвечаны абмеркаванню магчымасцяў і стратэгій прыцягнення прыватных фінансавых рэсурсаў на культурныя ініцыятывы, адражэнне культуры мецэнацтва. Падчас сустрэчы арганізатары і запрошаныя спікеры падзеляцца досведам прыцягнення прыватнага фінансавання ў межах Клуба беларускіх мецэнатаў і Беларускіх Магістратаў, прааналізуюць актуальныя выклікі і паспрабуюць разам з удзельнікамі распрацаваць магчымыя кірункі развіцця мецэнацтва ў беларускім кантэксце.

    Выступоўцы:

    заснавальнікі Клуба беларускіх мецэнатаў

    Цімох Акудовіч (Беларускія Магістраты)


    Мадэратар:
    Сяргей Будкін (Беларуская Рада культуры)

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!


    Канферэнц-зала Sala Lustrzana, Pałac Staszica, 1 паверх,
    Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
    Staszic Palace

    11:00 - 12:30

    Прэзентацыя даклада аб удзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны

    Падрабязней

    Падчас сайд-івэнту будзе прэзентаваны даклад, у падрыхтоўцы якога брала ўдзел шырокае экспертнае кола. Даклад з’яўляецца першым сістэматызаваным доказам удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне. Ён базуецца як на інфармацыі з адкрытых крыніцаў, так і на звестках з закрытых крыніцаў.

    Даклад прэзентуюць прадстаўнікі арганізацыі BELPOL

    Матвей Купрэйчык і Уладзімір Жыгар

    Мадэратар:

    Уладзімір Жыгар

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

     

    Канферэнц-зала Sala Lustrzana, Pałac Staszica, 1 паверх,
    Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
    Staszic Palace



    12:45 - 14:30

    Круглы стол «Што такое культурная дыпламатыя і хто з нас з’яўляецца дыпламатам?»

    Падрабязней

    Круглы стол прысвечаны абмеркаванню ўступных тэмаў, важных для далейшай працы на канферэнцыі дыяспар, такіх як:

    • Акрэсленне культурніцкай дыпламатыі. Ці заўжды гэтая справа выключна дзяржаўная?
    • Навошта патрэбная сістэмная праца па культурніцкай дыпламатыі і прасоўванні брэнда краіны?
    • Якія сферы актыўнасцяў трапляюць у сферу культурніцкай дыпламатыі?
    • Ці можа кожны актывіст дыяспары ў пэўнай ступені быць «народным» культурніцкім дыпламатам?

    Выступоўцы: 

    • Лізавета Дубінка-Гушча
    • Ірына МакЛейн
    • Сяргей Будкін
    • Франак Вячорка

    Мадэратарка:
    Аліна Герашчанка

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала Sala Lustrzana, Pałac Staszica, 1 паверх,
    Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
    Staszic Palace



    15:00 - 17:00

    Сустрэча з народнымі амбасадамі

    Падрабязней

    Нефармальная сустрэча з каардынатарамі і прадстаўнікамі Народных амбасадаў. Удзельнікі даведаюцца пра дзейнасць НА, праекты, у якіх арганізацыя задзейнічана, атрымаюць кансультацыі і практычныя парады па вырашэнню праблем беларусаў у розных краінах і магчымасці супрацы. Сустрэча накіравана на адкрыты дыялог і практычную дапамогу ўдзельнікам.

    Выступоўцы:

    • Міхаіл Рубін
    • Аляксандра Мамаева
    • Юлія Юхно
    • Дзмітрый Васерман
    • Ірына Маклейн

        
    Мадэратар:
    Міхаіл Рубін

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!


    Канферэнц-зала Sala Lustrzana, Pałac Staszica, 1 паверх,
    Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
    Staszic Palace

    17:15 - 18:45

    Масты без межаў: крэатыўная праца з моладдзю з Беларусі, дыяспары і краін Еўрапейскага Саюза

    Падрабязней

    ​​Гэты сайд-івэнт накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дыяспаральнымі арганізацыямі і маладымі людзьмі з Беларусі, дыяспарай і краінамі ЕС. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць разам распрацоўваць ідэі праектаў, што спрыяюць інтэграцыі, актывізацыі і падтрымцы моладзі, пашырэнню ўзаемаразумення і міжкультурнай камунікацыі. У праграме — інструменты і магчымасці адукацыйных і культурніцкіх праграмаў Еўрапейскага Саюза.

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!


    Канферэнц-зала Sala Lustrzana, Pałac Staszica, 1 паверх,
    Nowy Świat 72, 00–330 Warszawa, Польшча
    Staszic Palace

    25 ТРАЎНЯ

    12:00 - 20:00

    выстава «Нічога асабліва новага»

    Падрабязней
    Выстава «Нічога асабліва новага» прадставіць арыгінальныя асабістыя рэчы палітвязняў, перададзеныя ў калекцыю музея: штодзённыя побытавыя прадметы, якія сталі маўклівымі сведкамі жыцця за кратамі.

    Жыцця людзей, кінутых у турмы за праўду, годнасць і імкненне да свабоды. Поруч з імі — радкі з лістоў, вершы і гукавыя запісы, зробленыя самімі палітвязнямі. Выстава захоўвае іх словы і рэчы як дакумент эпохі, але таксама як эмацыйнае сведчанне супраціву.

    Але гэта выстава не толькі дакументуе. Яна расказвае. І яе расповед пра людзей, якім хацелася б абняць сваіх родных і сказаць ім: «Усё добра, я дома». Але якія пакуль вымушаны пісаць: «Нічога асабліва новага».

    Выстава створана дзеля іх — беларускіх палітвязняў. І для кожнага з нас — хто хоча ведаць і памятаць, сведчыць і падтрымліваць. Для тых, хто хоча разумець. І для тых, хто верыць, што салідарнасць мае сілу.

    Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава