Ноч расстраляных паэтаў: вечар памяці пачынаецца а 19 гадзіне

Міжнародны вечар памяці рэпрэсаваных беларусаў распачынаецца сёння а 19 гадзіне на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай. З гэтага моманту беларусы па ўсім свеце зладзяць акцыі і зачытаюць вершы нашых героеў.

Поўны спіс акцый, іх карта – на сайце nochpaetau.com. Акцыі былі падрыхтаваны пры ўдзеле дыяспар, Офіса Святланы Ціханоўскай і Рады беларускай культуры. Далучайцеся!