«Пражэктар рэгіёнаў» – гэта праект Офіса Ціханоўскай, дзе кожны праз бота можа распавесці, што адбываецца ў яго горадзе ці вёсцы. Мы збіраем гісторыі пра лакальныя праблемы, атрымліваем унутраныя дакументы ці фота – і раскрываем іх публічна, пакідаючы крыніцы інфармацыі ананімнымі.
У другім выпуску мы расказваем пра прадпрыемствы, якія з-за крызісу закрыюцца на працягу 2021-22 года, атрымаем каментарыі ў экспертаў пра эфектыўнасць «дзяржаўных» прадпрыемстваў і падзелімся гісторыямі іх супрацоўнікаў.
У гэтым відэа:
00:39 – Чым банкруцтва пагражае не толькі прадпрыемствам, але і тым, хто на іх працаваў?
05:11 – Прыклад лагойскага Прадпрыемства Меліярацыйных Сістэмаў.
08:22 – Як кіраўніцтва пазбягае прызнання прадпрыемства банкрутам?
09:20 – Якая сітуацыя на іншых прадпрыемствах? Рэальныя гісторыі.
11:16 – Што такое банкруцтва? Тлумачыць чалец эканамічнай групы офіса Ціханоўскай Ірына Сазановіч.
19:07 – Спіс і мапа прадпрыемстваў-банкрутаў у Беларусі.
20:15 – Пытанні і адказы.
21:56 – «Калі мы пяройдзем да рашучых дзеянняў?»