Каб праліць святло на сітуацыю ў рэгіёнах Беларусі і паказаць рэальны маштаб крызісу ў краіне, вясной мы запусцілі «Пражэктар рэгіёнаў». Гэта праект, дзе кожны праз бота можа расказаць, што адбываецца ў яго горадзе. Так мы пачалі атрымліваць унутраныя дакументы, фота і гісторыі пра лакальныя праблемы – і расказваць іх публічна.
Цяпер Офіс Ціханоўскай запускае відэаперадачу «Пражэктара рэгіёнаў». У кожным выпуску будзе раскрытая канкрэтная гісторыя канкрэтнага горада з каментарамі юрыста або іншага эксперта ў галіне. Вы зможаце даведацца, наколькі распаўсюджаная дадзеная праблема, атрымаць адказы на свае пытанні і нават датэлефанавацца на гарачую лінію.
У гэтым выпуску мы раскажам пра сітуацыю ў сетцы «Родны Кут» у горадзе Ліда, а прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі пракаментуе тое, што адбываецца, з пункту гледжання закона.
У гэтым відэа:
00:18 – У чым сутнасць «Пражэктара рэгіёнаў»?
01:24 – Сітуацыя з заробкамі на прадпрыемствах па краіне.
02:01 – Сітуацыя з заробкамі ў краме «Родны Кут» у горадзе Ліда.
04:45 – Ці носіць гэтая сітуацыя сістэмны характар?
05:39 – А як інакш? Сітуацыю каментуе Сяргей Зікрацкі.
11:35 – Адказы на самыя частыя пытанні з бота «Пражэктар рэгіёнаў».
13:32 – 150 прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі будуць ліквідаваныя?
14:46 – Гарачая лінія «Пражэктара рэгіёнаў».