Святлана Ціханоўская: «Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе.»

Святлана Ціханоўская: «Калі надыдзе такі дзень, калі беларускія салдаты пяройдуць украінскую мяжу – дарогі назад не будзе. У адказ на атаку па беларускіх гарадах могуць пачаць страляць ракеты. Беларусь можа апынуцца за жалезнай заслонай, у краіне стануць знікаць тавары, а мяжа можа цалкам закрыцца. Крызіс стане яшчэ мацнейшым, бо кошт вайны – гэта і жыцці людзей, і страшная шкода эканоміцы.

Таму мы патрабуем вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Мы патрабуем увядзення мараторыя на любыя сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі да заканчэння вайны. І мы падтрымліваем прапанову па стварэнні міжнароднай маніторынгавай місіі на мяжы Украіны з Беларуссю.

Я звяртаюся да афіцэраў і вайскоўцаў Беларусі. Вашая прысяга народу, гонар вашых пагонаў дзейнічае, пакуль вы дзейнічаеце ў інтарэсах народа. Калі вы пяройдзеце дзяржаўную мяжу – вы станеце ваеннымі злачынцамі. Сабатуйце злачынныя загады, складайце зброю. Звяртайцеся ў праект «Хачу жыць» (для ўваходу выкарыстоўвайце vpn) – гэта адзіны цэнтр прыёму зваротаў для тых, хто не гатовы паміраць і забіваць дзеля амбіцый двух дыктатараў.

Сёння так званы Дзень бацькі. І калі Беларусь уступіць вайну – наступны год тысячы беларускіх дзяцей сустрэнуць без сваіх татаў».

Інструкцыя ад прадстаўніка BYPOL Аляксандра Азарава пра тое, як пазбегнуць мабілізацыі: https://youtu.be/pp7pAAFpiDk